20 верасня 2026, Нядзеля, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ знішчылі расійскі ЗРК «Аса» ў тыле на Данеччыне

ЗСУ знішчылі расійскі ЗРК «Аса» ў тыле на Данеччыне
Ілюстрацыйнае фота

Відэа.

Пілоты 3-й брыгады аператыўнага прызначэння НГУ «Спартан» выявілі і знішчылі расійскі зенітны ракетны комплекс «Аса» на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, варожую сістэму СПА паразілі аператары дронаў Middle Strike батальёна беспілотных сістэм Black Sky брыгады «Спартан».

Расійскі ЗРК выявілі каля 40 кіламетраў ад Валнавахі. Пасля дакладнага ўдару комплекс быў знішчаны.

Кошт расійскага ЗРК «Аса» складае каля 10 мільёнаў долараў.

«Што чарговы раз нагадвае акупантам: паняцце «глыбокі тыл» для іх страціла актуальнасць», — адзначылі ў брыгадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках