19 красавiка 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура аддасць «Раснафце» нацыянальную нафтавую кампанію PDVSA

8
Мадура аддасць «Раснафце» нацыянальную нафтавую кампанію PDVSA

Угода пройдзе за кошт запазычанасці рэжыму Мадура перад РФ.

Урад Венесуэлы можа перадаць расейскай карпарацыі «Раснафта» поўны кантроль над дзяржаўнай нафтаздабывальнай кампаніяй Petroleos de Venezuela (PDVSA). Пра гэта паведаміла ў сераду газета Nacional са спасылкай на крыніцы ў энэргетычнай галіне Венесуэлы, паведамляе finanz.ru.

Паводле інфармацыі выдання, венесуэльскія ўлады выступілі з адпаведнай ініцыятывай, разлічваючы наўзамен дамагчыся спісання доўгу перад РФ. У Маскве ініцыятыву ўспрынялі, хутчэй, станоўча, у сувязі з чым у Каракас было накіраванае ўжо некалькі камісій для ацэнкі сітуацыі ў PDVSA і жыццяздольнасці прапанаванага пагаднення. Як адзначаюць крыніцы Nacional, расейскія спецыялісты прыйшлі да высновы пра неабходнасць істотнага скарачэння штата кампаніі дзеля вяртання ёй канкурэнтаздольнасці.

Цяпер ідзе пошук законных спосабаў перадаць «Раснафце» кантроль над PDVSA, не звяртаючыся да прыватызацыі - у адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам такі крок павінен будзе атрымаць адабрэнне Нацыянальнай асамблеі (аднапалатнага парламента краіны), які знаходзіцца пад кантролем апазіцыі.

У студзені 2019 года, на фоне палітычнага крызісу ў Венесуэле, ЗША ўвялі ў дачыненні да PDVSA санкцыі. Вашынгтон таксама заявіў аб замарозцы актываў кампаніі на суму $7 млрд. ЗША гатовыя аслабіць абмежавальныя меры толькі ў тым выпадку, калі кантроль над PDVSA пяройдзе да венесуэльскай апазіцыі.

«Раснафта» з'яўляецца адным з найбуйнейшых інвестараў у Венесуэле. Расейская кампанія рэалізуе некалькі сумесных з PDVSA праектаў па разведцы і здабычы нафты. Паводле звестак «Раснафты», сумарныя геалагічныя запасы гэтых праектаў ацэньваюцца ў 20,5 млрд тон нафты. Таксама ў кампаній ёсць сумеснае нафтасервіснае прадпрыемства Perforosven.

10 верасня спецпрадстаўнік ЗША па Венесуэле Эліат Абрамс заявіў, што ЗША дапускаюць у будучыні санкцыі супраць «Раснафты» за супрацоўніцтва з Венесуэлай, але пакуль не гатовыя да гэтага. Перш Абрамс прызнаваў, што праца «Раснафты» ў Венесуэле не парушае амерыканскія санкцыі ў дачыненні да гэтай краіны.

Як паведамлялася раней, у лістападзе 2017 года Расея і Венесуэла падпісалі міжурадавы пратакол аб рэструктурызацыі запазычанасці на $3,15 млрд на 10 гадоў з мінімальнымі плацяжамі ў першыя шэсць гадоў. Па дзяржаўнай запазычанасці прадугледжаны плацяжы два разы на год - у сакавіку і верасні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках