19 красавiка 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Бага: Асцярог, што БАТЭ застанецца без чэмпіёнства, няма

3
Аляксей Бага: Асцярог, што БАТЭ застанецца без чэмпіёнства, няма
АЛЯКСЕЙ БАГА

Настаўнік БАТЭ аптымістычна настроены на канцоўку сезону чэмпіянату Беларусі.

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага пасля матчу з «Гомелем» (1:1) у рамках 25-га тура чэмпіянату Беларусі распавёў пра барацьбу за чэмпіёнства, паведамляе pressball.by.

- Да канца чэмпіянату застаецца шэсць тураў. Ці няма боязі, што БАТЭ застанецца без чэмпіёнства?

- Асцярог няма. Сітуацыю самі ўскладнілі: сённяшняй стратай балаў, паразай на «Маякоўцы» ад «Менска». У спорце з асцярогамі немагчыма працаваць. Усе мы разумныя людзі - глядзім, лічым, што адбываецца навокал. Страта балаў уплывае адмоўна. У любым выпадку паміж сабой яшчэ гуляць прамым канкурэнтам, нам ехаць у іншыя гарады. Так, мы сітуацыю сабе ўскладнілі, але казаць пра тое, што пастаўленая кропка [у спрэчцы за чэмпіёнства], - я не стаў бы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках