29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці п'яны кіроўца сам прыехаў да гаішнікаў

15
У Берасці п'яны кіроўца сам прыехаў да гаішнікаў
ФОТА: ПРЭС-САКРАТАРКА МУС БЕЛАРУСІ/TELEGRAM

Кіроўца з трыма праміле алкаголю ўрэзаўся ў аўтамабіль ДАІ.

У Берасці здарылася ДТЗ з удзелам Peugeot і службовага Volkswagen ДАІ. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў тэлеграм-канале.

Інцыдэнт адбыўся 19 кастрычніка а 15.40 на вуліцы Маскоўскай. Берасцеец 1975 года нараджэння не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з патрульнай машынай, якая стаяла на першай паласе руху.

У гэты момант супрацоўнік ДАІ афармляў іншае адміністрацыйнае правапарушэнне. У салоне Volkswagen знаходзілася два чалавекі - інспектар і правапарушальніца, на аўтамабілі быў уключаны пробліскавы маячок сіняга колеру.

ФОТА: ПРЭС-САКРАТАРКА МУС БЕЛАРУСІ/TELEGRAM

Супрацоўнік ДАІ і дзяўчына атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу. Пры правядзенні медыцынскага агляду ў вінаватага аварыі было зафіксавана звыш 3 праміле алкаголю.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках