25 красавiка 2024, Чацвер, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэазварот: Праціўнікі акумулятарнага завода адказалі Лукашэнку

17
Відэазварот: Праціўнікі акумулятарнага завода адказалі Лукашэнку

Берасцейцы адрэагавалі на словы дыктатара.

У час сустрэчы са студэнтамі і выкладнікамі Акадэміі кіравання Лукашэнка выказаўся наконт праціўнікаў шкоднага акумулятарнага завода ў Берасці:

– Я хачу, каб і далей моладзь спадзявалася толькі на сябе, каб больш актыўна сябе выяўляла. Але гвалтам не крычала там, як я ведаю, у Берасці вось гэтыя, а я ж папярэджваў, калі ў вас быў на 1000-годдзе, што глядзіце, у вас некаторыя акумулятарнікі гэтыя, пачнецца перадвыбарчая кампанія, і вы зразумееце, чаму яны «гвалтавалі». Яны ўсе высунуліся кандыдатамі ў дэпутаты, – сказаў Лукашэнка. – Гэта значыць ім пофіг гэты акумулятарны завод, яны заўтра гатовыя ўкруціцца ў Менск і тут бадзяцца па гэтай вуліцы і ціхенька паводзіцца ці ж гвалтам крычаць ужо на менскіх плошчах. Ім для гэтага трэба было... Па-мойму, нават кагосьці там зарэгістравалі з гэтых людзей.

Праціўнікаў завода, якія ўжо цягам года выходзяць на галоўную плошчу Берасця і пратэстуюць супраць пастановы ўладаў, абурылі словы Лукашэнкі. Адзін з лідараў пратэсту Аляксандр Кабанаў нават запісаў відэазварот на Youtube-канале «Народны рэпарцёр»:

– Дык вось адкуль ногі растуць. Два гады таму абсалютна незнаёмыя людзі сустрэліся каля заводзіка ў Берасці і кажуць: «Слухайце, праз два гады “выбары”, давайце пойдзем кандыдатамі ў дэпутаты. А каб не проста так ісці – давайце пашумім на конт акумулятарнага завода».

А можа, людзям не пофіг на гэты завод? На завод, які будуюць побач з іх домам. Але мяркуючы з развіцця падзей, на завод пофіг менавіта Лукашэнку і ягоным чыноўнікам.

У Менску ціхенька сябе паводзіць? Гэта вы мяркуеце з працы гэтых «дэпутатаў», якіх вы туды прызначылі? Гэта яны сябе вядуць ціхенька. У нас ёсць свая плошча Леніна, свае галубы. І мы там не «крычым», мы выказваем сваё меркаванне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках