19 сакавiка 2024, aўторак, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Трамп можа пакінуць у Сірыі частку войскаў

NYT: Трамп можа пакінуць у Сірыі частку войскаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

План Пентагона заключаецца ў тым, каб перашкодзіць ІД.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа падтрымаць новы план Пентагона, які прадугледжвае, што ў Сірыі застануцца блізу 200 амерыканскіх вайскоўцаў, якія будуць прадаўжаць барацьбу з ІД. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай высокапастаўленага чыноўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША, піша "Гордан".

Плануецца, што кантынгент амерыканскіх вайскоўцаў будзе размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Сірыі непадалёк ад мяжы з Іракам. Ён будзе знаходзіцца па-за зонай бяспекі, пра стварэнне якой раней дамовіліся віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс і кіраўнік турэцкай дзяржавы Рэджэп Эрдаган.

План Пентагона заключаецца ў тым, каб перашкодзіць ІД аднавіць частку халіфату ў Сірыі і Іраку, а таксама блакаваць прасоўванне сірыйскага ўрада і расейскіх войскаў да нафтавых радовішчаў рэгіёну, піша выданне.

The New York Times адзначае, што Трамп, верагодна, вагаецца паміж пастановамі вярнуць амерыканскіх вайскоўцаў дадому і прадаўжаць стрымліваць ІД.

Паводле звестак выдання, гэты план прадаўжаюць абмяркоўваць палітыкі і вайскоўцы ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках