23 красавiка 2024, aўторак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Можна колькі заўгодна тасаваць і ператасоўваць калоду чыноўнікаў

5
Леў Марголін: Можна колькі заўгодна тасаваць і ператасоўваць калоду чыноўнікаў
ЛЕЎ МАРГОЛІН

Cітуацыю ў эканоміцы краіны гэта не зменіць.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Cавета Міністраў 15 кастрычніка выказаў занепакоенасць падзеннем экспарту з Беларусі і назваў сітуацыю няпростай, піша ucpb.org.

«Экспарт не дасягнуў узроўню аналагічнага перыяду мінулага года, – прыводзіць словы прэм'ера БелТА. – Шмат пытанняў да міністраў, губернатараў, сур'ёзна недапрацоўвае Міністэрства замежных справаў і кіраўнікі замежных установаў».

Паводле папярэдніх вынікаў працы эканомікі за 9 месяцаў – рост запавольваецца.

«І гэта нягледзячы на дзяржаўную падтрымку і запэўніванні кіраўнікоў міністэрстваў пра тое, што зацверджаныя планы будуць выкананыя. Калі няма вытворчасці, як можа расці экспарт? Гэта ж узаемазвязаныя пытанні. Кіраўнікі павінны несці адказнасць за свае словы і абавязальніцтвы», – прыгразіў Румас.

Хацеў таго прэм'ер ці не, але камень у агарод МЗС быў кінуты. І калі вымаўлена ўсё было не дзеля прыгожага слоўца – на чарзе адстаўкі ў «сур'ёзна недапрацавалым» міністэрстве.

– Румас правільна разумее: калі няма вытворчасці – няма экспарту. Але нешта замінае яму прадоўжыць лагічны ланцужок: калі няма інвестыцый, перш за ўсё прыватных, перш за ўсё замежных, то і няма (росту) вытворчасці. Чакаем аргвысноваў у дачыненні да асобных амбасадараў. Думаю, Макей пакуль яму не на зуб. Магчыма, хто-небудзь з ягоных намеснікаў, – заявіў эканаміст Леў Марголін.

– Але ці здольная кадравая чыстка змяніць будучую сітуацыю, пра якую папярэджвае МВФ. Згодна з прагнозам фонду, у 2020 годзе ў Беларусі чакаецца рэзкае зніжэнне тэмпаў росту эканомікі. Замест прагназаванага раней росту 2,2% эканамічны ўздым складзе ўсяго 0,3%. Ці не азначае гэта, што мы маем справу з ростам негатыўнай тэндэнцыі і наперадзе ў беларусаў цяжкія часы?

– Безумоўна. Можна праводзіць дзясяткі нарадаў, тасаваць і ператасоўваць калоду чыноўнікаў, аднак пакуль у краіне не створаны спрыяльны інвестыцыйны клімат, эканамічнага росту не будзе. Для стварэння такога клімату трэба развязаць шмат праблемаў, але галоўная з іх – гэта бяспека інвестыцый. Чалавек, які ўкладвае грошы ў эканоміку краіны, павінен быць упэўнены, што іх у яго не адбяруць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках