9 траўня 2024, Чацвер, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трыпутнік ад Анфімава

6
Трыпутнік ад Анфімава
ФОТА: «Наша Ніва»

Чаму барацьба з нядобрасумленнымі пасярэднікамі скончыцца нічым.

Лукашэнка разгледзіць праект указа пра барацьбу з нядобрасумленным пасярэдніцтвам. Дакумент прадугледжвае абавязковае ўзгадненне вышэйшымі органамі закупак, якія ажыццяўляюцца за кошт дзяржаўных сродкаў. Працэс зацвярджэння будзе наўпрост звязаны з коштам закупкі, паведамляе тэлеканал СТВ, піша «Салiдарнасць».

Напярэдадні калегіі Камітэта дзяржкантролю і Генпракуратуры правялі супольнае пасяджэнне, прысвечанае захадам у спыненні неабгрунтаванага пасярэдніцтва. Прэс-служба КДК апублікавала падрабязнасці пасяджэння, агучыўшы вынікі расследаванняў. Лікі, што прагучалі падчас пасяджэння, і заявы прымушаюць задумацца пра эфектыўнасць будучага ўказу.

Страты коштам 3% ВУП

Для пачатку прывядзем некалькі лікаў. За 9 месяцаў 2019-га органамі фінансавых расследаванняў КДК выяўленыя 73 злачынствы, звязаныя з незаконным пасярэдніцтвам.

– Калі аблічбаваць маштабы неабгрунтаванага пасярэдніцтва ў нашай краіне, то гэта блізу 3% ВУП. У кішэнях дзялкоў асядае больш за 1,5 млрд даляраў, – заявіў кіраўнік КДК Леанід Анфімаў.

На пасяджэнні прагучалі канкрэтныя факты. Так, напрыклад, праз неабгрунтаванае пасярэдніцтва пры ўдзеле кіроўнай кампаніі холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» і арганізацый цэментнай прамысловасці дадатковыя выдаткі цэментных заводаў у 2017-2019 гадах склалі блізу 8 млн рублёў.

Маштабы праблемы

Паводле звестак КДК, факты неабгрунтаванага пасярэдніцтва выяўленыя практычна ва ўсіх сферах гаспадарчай дзейнасці. Шматлікія парушэнні зафіксаваныя пры закупках запасных частак у аграпрамысловым комплексе і ЖКГ, а таксама ў арганізацыі грамадскага харчавання ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя. Гаворка ідзе пра закупку ветэрынарных вакцынаў у 2–2,5 разы даражэй, чым у прамых пастаўшчыкоў. Пра закупку харчавання ў лякарні Магілёва і Менска – у некаторых выпадках оптавыя надбаўкі пасрэдніцкіх структураў даходзілі да 243%.

Чаму так адбываецца

Камітэт дзяржкантролю пералічыў прычыны неабгрунтаванага пасярэдніцтва: карупцыйныя праявы, нядобрасумленнасць удзельнікаў закупак, адсутнасць вывучэння кан'юнктуры коштаў на набываныя тавары – у выпадку з цэментнымі заводамі закупкі матэрыяльных рэсурсаў адбываліся без прапрацоўкі магчымасці іх набыцця наўпрост у вытворцаў.

Называлі і іншыя прычыны: нізкі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў у закупках, няўдзел вытворцаў у працэдурах закупак, слабы кантроль за правядзеннем закупак вышэйшымі органамі і г.д.

Ці будзе карысць ад новага ўказу?

– Сістэма закупак павінна быць зразумелай, празрыстай, адкрытай і свабоднай ад нядобрасумленных пасярэднікаў, – прагучала на пасяджэнні калегій КДК і Генпракуратуры.

Гэта яшчэ адно адкрыццё, якое прымушае задумацца. Бо атрымліваецца, што да гэтага часу ў нас дзейнічае далёкая ад ідэалу сістэма закупак – непразрыстая, закрытая, зручная для шэрых схемаў.

Агучаныя кантралёрамі лікі гучаць як прысуд неэфектыўнай сістэме дзяржкіравання. І новы ўказ тут нагадвае ліст трыпутніка, якім спрабуюць лячыць адкрыты пералом.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках