24 красавiка 2024, Серада, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожная дзясятая кампанія ў Расеі рыхтуецца да звальненняў

1
Кожная дзясятая кампанія ў Расеі рыхтуецца да звальненняў

У 2019 годзе супрацоўнікаў скарачалі 19% кампаній.

Амаль кожная дзясятая кампанія плануе налета правесці скарачэнне персаналу, паказала апытанне 150 расейскіх працадаўцаў, праведзенае HeadHunter, піша finanz.ru.

Паводле даследавання, сёлета пра скарачэнне колькасці персаналу заявілі 19% працадаўцаў, асноўная частка (49%) паведаміла пра яе павелічэнні. Паводле звесак HeadHunter, скарачэнні праводзіліся ў кожнай чацвёртай буйной кампаніі, пры гэтым аклады супрацоўнікаў павялічыліся ў 43% фірмаў і прадпрыемстваў, у 53% – засталіся без зменаў, а пра памяншэнне акладаў заявіў 1% працадаўцаў.

У цэлым большасць апытаных HeadHunter кампаній пазітыўна ацэньвае перспектывы 2020 года. Амаль палова (49%) працадаўцаў разглядае сваё становішча на рынку як стабільнае.

Рынак працы знаходзіцца ў стабільным стане, кампаніі заявілі ў службы занятасці за 1,7 млн вакансій, адзначаюць у Мінпрацы. У Мінэканамразвіцця спадзяюцца на рост рэальных заробкаў на 2% налета.

Прафесар кафедры кіравання персаналам Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Аляксандр Сафонаў, наадварот, мяркуе сітуацыю на рынку працы напружанай. На ягоную думку, яна не падтрыманая ростам эканомікі і носіць чыста статыстычны характар. Паводле словаў эксперта, калі б не дэмаграфічная яма 1990-х гадоў, то ў краіне назіраўся б рост беспрацоўя, бо асаблівых драйвераў попыту на працоўную сілу ў эканоміцы, асабліва ў камерцыйным сектары, няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках