19 траўня 2026, aўторак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан просіць парламент прызначыць новыя выбары

2
Джонсан просіць парламент прызначыць новыя выбары
Барыс Джонсан

Выбары могуць адбыцца 12 снежня.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан у рамках намаганняў, накіраваных на забеспячэнне выхаду краіны са складу Еўразвязу, просіць парламент пагадзіцца на правядзенне датэрміновых выбараў 12 снежня. «Каб дамагчыся «Брэкзіту», варта паводзіць сябе разумна ў дачыненні да парламента. Калі яны сапраўды хочуць больш часу, каб вывучыць гэтую выдатную ўгоду (новае пагадненне паміж Лонданам і Брусэлем аб парадку «Брэкзіту». - Рэд.), то, калі ласка, але яны павінны пагадзіцца на правядзенне ўсеагульных выбараў 12 снежня. Вось як трэба рухацца наперад», - сказаў Джонсан у інтэрв'ю медыякампаніі ВВС у чацвер, 24 кастрычніка, паведамляе DW.

«Калі ў выніку выбараў я атрымаю большасць, то мы ратыфікуем пагадненне па «Брэкзіту», калі яно не будзе адобрана яшчэ раней», - абяцаў кіраўнік урада ў Лондане. Ён сказаў, што калі парламент пагодзіцца на правядзенне выбараў 12 снежня то заканадаўчы орган будзе распушчаны 6 лістапада.

Брусэль пакуль маўчыць

Джонсан не выключыў, што ў адказ на яго просьбу Брусэль можа прапанаваць больш кароткачасовую новую адтэрміноўку «Брэкзіта» - да 15 ці 30 лістапада, падкрэсліўшы, што ён палічыў за лепшае б менавіта такі тэрмін. Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск пакуль не пракаментаваў заявы Джонсана.

Для прызначэння новых выбараў на 12 снежня, ураду патрэбна падтрымка дзвюх трацін дэпутатаў парламента. Кансерватыўная партыя Джонсана такой большасцю не валодае. Лейбарысцкая партыя неадназначна рэагуе на ініцыятыву прэм'ера. Без падтрымкі хоць бы часткі лейбарыстаў правядзенне датэрміновых выбараў у Вялікабрытаніі будзе немагчымым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках