19 траўня 2026, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што засталося за кадрам канцэрта ў кароўніку для Караева

1
Што засталося за кадрам канцэрта ў кароўніку для Караева

Паказальная гісторыя.

Відэа спяваючых сярод гною і кароў гастарбайтараў з Непала для Юрыя Караева на адной з ферм на Слонімшчыне мала каго пакінула абыякавым. Яно і зразумела: у кадры перад імі стаіць чалавек, які прыклаў нямала намаганняў на папярэдняй пасадзе, каб сотні тысяч беларусаў пакінулі радзіму, піша «Салідарнасць».

Чалавек, які мала што разумее ў сельскай гаспадарцы, кампенсуючы адсутнасць профільных ведаў падражаннем свайму патрону: то за вілы схопіцца, то з верталёта кантралюе «наведзенне парадку на зямлі».

Шмат каму кінулася ў вочы і тое, што да прыезду кіраўніка вобласці замежных работнікаў апранулі ў свежыя робы, выдаўшы ім навенькія лапаты.

«Так сустракаюць губернатара», — пафасна паведамляе афіцыёз, не разумеючы, што ў многіх спалучэнне карцінкі і гэтых слоў выклікае асацыяцыі з плантацыямі трыснёгу і безправнымі «джымі».

А вось пра тое, што засталося за бляскам навенькай лапаты ў руках непальца, прапаганда не спяшаецца распавядаць. Напрыклад, пра тое, што ў КСУП «Імя Суворава», якому і належыць вышэйзгаданая ферма, са студзеня мінулага года не закрыты вакансіі ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага фельчара.

Таксама гаспадарцы патрэбныя трактарысты-машыністы, брыгадзіры, аператары машыннага даення і жывёлаводы.

У гаспадарцы з 2019-га ўжо трэці кіраўнік. Апошні прызначэнец — антыкрызісны ўпраўляючы.

І такая сітуацыя ўласцівая не толькі гэтаму слонімскаму калгасу. Што наўрад ці выправіш вітальнымі песнямі — хоць на непальскай, хоць на туркменскай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках