19 траўня 2026, aўторак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зайдзі ў АБФФ і стукні па стале»: Тумілавіч звярнуўся да Ганчарэнкі

3
«Зайдзі ў АБФФ і стукні па стале»: Тумілавіч звярнуўся да Ганчарэнкі

Вядомы беларускі брамнік даў параду трэнеру нацыянальнай зборнай па футболе.

Былы брамнік зборнай Беларусі Юрый Тумілавіч звярнуўся да галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Віктара Ганчарэнкі.

Ён заклікаў спецыяліста не маўчаць пра праблемы беларускага футбола і жорстка паставіць пытанне перад кіраўніцтвам асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і чыноўнікамі.

«Слухай, Ганчарэнка, ну я разумею, ты карэктны, выхаваны хлопец, але стукні ты ўжо там па стале. Загавары ты. Зайдзі ў федэрацыю, зайдзі ў міністэрства спорту. Скажы людзям, хто яны ёсць насамрэч», — заявіў Тумілавіч.

Паводле слоў былога футбаліста, ад трэнераў і гульцоў патрабуюць выніку, але пры гэтым сама сістэма не стварае ўмоў для развіцця футболу.

«Вы патрабуеце выніку, хочаце нечага. І ў той жа час адной рукой нібыта даяце, а другой проста бераце і знішчаеце людзей», — сказаў Тумілавіч.

Віктар Ганчарэнка быў прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі 6 студзеня 2026 года. Кантракт са спецыялістам разлічаны на чатыры гады. Раней ён працаваў у БАТЭ, ЦСКА, «Краснадары», «Урале», «Уфе» і іншых клубах.

Ганчарэнка ўзначаліў зборную пасля правальнага адборачнага цыклу. Восенню 2025 года беларуская каманда прайграла чатыры стартовыя матчы кваліфікацыі ЧС-2026 запар: Грэцыі — 1:5, Шатландыі — 0:2, Даніі — 0:6 і зноў Шатландыі — 1:2. Гэтая серыя паўтарыла антырэкорд нацыянальнай зборнай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках