26 красавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць хвілінаў праўды

30
Пяць хвілінаў праўды

Можна і трэба называць рэчы сваімі імёнамі.

Паважаныя беларусы, вітаю вас!

Лукашэнка – як хвароба, якая павінна сысці. Мой рэцэпт лекаў – не баяцца, казаць праўду. Старшыня камісіі Тамара Навумавец, калі пазбаўляла мяне рэгістрацыі, сказала: «У вас свая праўда, а ў нас – свая». Не, спадарыня Навумавец, праўда заўсёды адна.

Калі чалавек хлус – ён хлус, калі злодзей – то злодзей... І ніякая пасада не зберажэ яго ад гэтай адказнасці. Абслугоўваць нягоднікаў не ганарова, а ганебна.

Я паспрабавала паказаць сваім выступам, што можна і трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Вы бачылі, наколькі пяць хвілінаў праўды могуць напалохаць рэжым халуёў. Я заклікаю ўсіх нас мець свае пяць хвілінаў праўды: дома, на працы, на вуліцы і ўрэшце на Плошчы. І тады гэтыя пяць хвілінаў ператворацца ў гадзіны, дні і дзесяцігоддзі Волі.

Праўда знішчае зло. Праўда – гэта тое поле, на якім прарастае свабода, як унутры нас, так і для краіны.

Нас шмат і мы моцныя духам! Жыве Беларусь!

Паліна Шарэнда-Панасюк, кандыдатка ў «дэпутаты» ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Charter97.org

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках