20 верасня 2026, Нядзеля, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-спікер Сейма Польшчы: Я ведаю, чаго баіцца Пуцін

12
Віцэ-спікер Сейма Польшчы: Я ведаю, чаго баіцца Пуцін
ФОТА: POLSKIE RADIO

Малгажата Гасеўска зрабіла заяву падчас візіту ў Чыкага.

Віцэ-спікер Сейма Польшчы Малгажата Гасеўска заявіла, што забарона для яе ўезду ў Расею з'яўляецца помстай за дзейнасць у імя дэмакратыі на ўсходзе Еўропы. Так Малгажата Гасеўска падчас знаходжання ў Чыкага пракаментавала прызнанне яе ўладамі РФ персонай нон-грата, паведамляе «Польскае радыё».

Віцэ-спікер Сейма не ўтойвала, што чакала такога кроку з боку расейскіх уладаў. На яе думку, гэта звязанае з тым, што яна цягам многіх гадоў падтрымлівае дэмакратычныя сілы ў Расеі.

«Я ведаю, чаго баіцца прэзідэнт Пуцін. Перш за ўсё, ён баіцца праўды, a я праўду абвяшчаю», - сказала Малгажата Гасеўска.

Віцэ-спікер Сейма назвала «дзіўнай» форму, у якой ёй была перададзеная інфармацыя аб забароне ўезду ў Расею. Гэта адбылося на польска-беларускай мяжы. Пра пастанову расейскіх уладаў Малгажаце Гасеўскай паведаміў падчас падрабязнай праверкі супрацоўнік памежнай службы Беларусі.

Пасля гэтага інцыдэнту МЗС РФ пацвердзіла сваю пастанову.

Падчас візіту ў Чыкага віцэ-спікер Сейма сустрэнецца з мясцовай украінскай дыяспарай. Падчас сустрэчы ўпершыню ў ЗША адбудзецца паказ дакументальнага фільма «Дружба ў цені Крамля. Заўтра Украіна» пра незаконныя дзеянні Расеі ў гэтай краіне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках