Беларусы Бельгіі перадалі аўтамабілі салдатам ва Украіне
- 20.09.2026, 6:15
Мерапрыемства было прыурочана да Дня ваеннай славы Беларусі.
Беларусы з Бельгіі і іншых краін, пры ўдзеле ўкраінцаў, арганізавалі традыцыйнае дабрачыннае мерапрыемства па зборы сродкаў, у межах якога былі набыты і дастаўлены аўтамабіль, неабходнае абсталяванне і падарункі для беларускіх салдат ва Украіне. Мерапрыемства было прыурочана да Дня ваеннай славы Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя»
«Мяне запрасілі на агульную малітву і на ўзнагароджанне лепшых воінаў у Кіева-Пячэрскай лаўры каля барэльефа Канстанціна Астрожскага, — распавёў валанцёр Зміцер Піменаў. — Пасля гэтага мы разам з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага накіраваліся ў уніяцкую царкву, дзе асвяцілі абраз «Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы». Гэты абраз быў падораны вернікамі Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Антверпене».
Нягледзячы на зацяжны характар расійска-украінскай вайны, беларусы ў Бельгіі пры падтрымцы беларусаў з усяго свету пастаянна арганізуюць збор сродкаў на патрэбы беларускіх салдат, а таксама некалькі разоў на год дастаўляюць аўтамабілі, неабходнае абсталяванне і падарункі ў адпаведных выпадках.