20 верасня 2026, Нядзеля, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Подпісы за нашых ставілі смела і з задавальненнем і настаўнікі, і лекары, і нават супрацоўнікі выканкамаў»

7
«Подпісы за нашых ставілі смела і з задавальненнем і настаўнікі, і лекары, і нават супрацоўнікі выканкамаў»

У беларусаў ёсць добры шанец пачаць новае жыццё.

Апошні месяц мы шмат працавалі, праводзілі пікеты і збіралі подпісы, абышлі тысячы кватэр, размаўлялі з людзьмі, абмяркоўвалі праблемы, разам шукалі шляхі выхаду з тупіка, у якім Беларусь знаходзіцца дзякуючы неразумнаму дыктатару.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» відэаблогер і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Войніч, які бярэ ўдзел у «парламенцкай кампаніі» па Грушаўскай выбарчай акрузе №98.

Ёсць вельмі шмат пазітыўных момантаў, якія самі па сабе кажуць пра тое, што ў нас ёсць добры шанец зняць кайданы дыктатуры і пачаць новае годнае жыццё.

Па-першае, мы яшчэ раз пераканаліся, што людзям надакучыла цярпець. Подпісы за нашых ставілі смела і з задавальненнем і настаўнікі, і дактары, і работнікі МУС, і нават супрацоўнікі выканкамаў. А яшчэ больш людзей проста падыходзілі, каб пагаварыць, прапанаваць дапамогу, далучыцца да нас.

Па-другое, мы бачым страх уладаў. Мабілізаванае войска алкаголікаў-правакатараў і дробных чыноўніц, якія сачылі за кожным нашым пікетам і штабнавалі скаргі з абсурдных і дробязных прычын. Толькі ў Менску - папярэджанні амаль у кожнага кандыдата - за візітоўку, за слова ў біяграфіі, за тое, што асмеліўся сказаць каму-небудзь пра сваё бачанне будучыні краіны.

Па-трэцяе, ад людзей мы ведаем пра тыя праблемы, якія ў нас існуюць і на якія ўлады проста паклалі велізарны іржавы ніт. Прыкладаў - сотні. Ад дабітых дарог і пад'ездаў - да жабрацкіх заробкаў і пенсій. І карэннае адрозненне ад таго, што было раней у тым, што цяпер беларусы ведаюць вінаватага ў сваіх бедах.

Ну і ў чацвёртае, мы цвёрда ведаем, што трэба прадаўжаць барацьбу - усім разам. Бяссільная злосць чыноўнікаў і халуёў, вымушаных раз на пяць гадоў мірыцца з нашымі сцягамі на вуліцах, паказвае, што мы на правільным шляху.

Заўтра каля гатэля «Марыёт» на праспекце Пераможцаў, 20 у Менску пройдзе вялікі пікет для збору подпісаў за ўдзельнікаў выбарчай кампаніі ад «Еўрапейскай Беларусі». Пачатак - а 12:00. Прыходзьце з сябрамі, сем'ямі і пашпартамі. Разам падвядзём вынікі гэтага месяца і падзелімся планамі на наступны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках