25 красавiка 2024, Чацвер, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы зарабляюць удвая менш, чым сцвярджае дзяржава

17
Беларусы зарабляюць удвая менш, чым сцвярджае дзяржава

Белстат кажа адно, факты - зусім іншае.

Эксперт «Асабістага капіталу» на «Белсаце» Міхал Залескі аналізуе дзяржаўную статыстыку: афіцыйны сярэдні заробак у краіне – 1129 рублёў і пастаянна расце. Пры тым большасць беларусаў зарабляе 559 рублёў – гэта падлічаны дзяржавай мадальны заробак. Якой лічбе давяраць?

Першы раз у жыцці мне налічылі заработную плату за месяц у ліпеню 1969 года. Сума ў цэтліку была 130 савецкіх рублёў, але на рукі выдалі меней. Шчыра кажучы, ніякіх асаблівых змяненняў у якасці майго жыцця з таго часу не адбылося, нягледзячы на часам радыкальныя змены сумы ў цэтліках. Рост жа статыстычнай, гэтак званай рэальнай зарплаты варта абмеркаваць.

Ужо некалькі год мы маем новыя прыгожыя грошы: іх налічваюць, іх і выдаюць кожнаму нанятаму паводле ягоных заслуг перад наймальнікам. І выдаюць, як сведчаць афіцыйныя лічбы, усё болей.

НАМІНАЛЬНЫ НАЛІЧАНЫ СЯРЭДНЯМЕСЯЧНЫ ЗАРОБАК У 2016–2019 ГАДАХ

Гэта, падкрэсліваю, сярэдні налічаны заробак, то бок пры нармальным статыстычным размеркаванні, яго павінны мець працэнтаў 60 занятых.

Але ў жыцці ўсё выглядае інакш. Сапраўды, вялікія заробкі маюць мала людзей, але яны атрымліваюць значна больш за сярэдняю велічыню, тое ж і з зусім малымі заробкамі.

МАДАЛЬНЫ ЗАРОБАК У БЕЛАРУСІ

Асноўная маса атрымлівае заробкі ў пэўным, добра ўсім знаёмым дыяпазоне. Іх суму, мадальны заробак, статыстыкі лічаць два разы на год. Вось апошнія разлікі.

У гэтых лічбах таксама ёсць пэўная статыстычная хітрасць, каторая разбіваецца аб просты штодзённы факт: дзве траціны занятых сярэдняга заробку не атрымліваюць, а палова з іх не атрымлівае і мадальнага.

А што ж тым часам адбываецца з рэальным заробкам? Так статыстыкі называюць вынік дзялення індэксу намінальнага заробку на індэкс спажывецкіх цэн. Намінальна налічаны сярэднямесячны заробак у 2016-2019 гадах.

РЭАЛЬНЫ ЗАРОБАК У ПАРАЎНАННІ З ПАПЯРЭДНІМ ГОДАМ, %

Па-простаму кажучы, на малюнку мы назіраем афіцыйныя змяненні пакупніцкай здольнасці сярэдняга заробку.

Але ж ні для каго не сакрэт, што бедныя набываюць не тое, што багатыя, а рост цэн на тавары для бедных адносна заробку для бедных ніхто акрамя бедных не ўлічвае. Таму малюнак я б назваў аптымістычным.

Было б памылковым на падставе агучанага і ўбачанага сцвярджаць, што жыццё ў нашай краіне нібыта замерла.

ДОБРЫЯ ЗАРОБКІ ДОБРЫХ ЛЮДЗЕЙ

Людзі жывуць, наймаюцца на работу, зарабляюць, і некаторыя – зусім някепска. Вось колькасць тых некаторых і іхныя заробкі. Такім чынам, прыкладна сорак тысяч семʼяў у нашай краіне жыве досыць прыстойна па сярэднееўрапейскіх мерках, а пару тысяч, дык і па заходнееўрапейскіх.

Праблемы дзве: агульная – чаму іх так мала; і прыватная – а як да іх ліку далучыцца. Мала таму, што мала ствараецца добрых працоўных месцаў. А каб далучыцца – трэба нешта рабіць навучыцца. Поспехаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках