27 красавiка 2024, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы энэргаблок БелАЭС гатовы на 95%, другі - на 70%

21
Першы энэргаблок БелАЭС гатовы на 95%, другі - на 70%

Неўзабаве на АЭС у Астраўцы плануюць завезці ядзернае паліва.

Наступнай ключавой падзеяй на пляцоўцы будаўніцтва будзе завоз ядзернага паліва, паведаміла Лілія Дулінец, намесніца дырэктара Дэпартамента ядзернай энэргетыкі Міністэрства энэргетыкі Беларусі, паведамляе tut.by.

- Мы ацэньваем гатоўнасць першага энэргаблока - блізу 95%. Гэта высокая гатоўнасць. Другі энэргаблок гатовы - на 70%. Наступнай ключавой падзеяй на пляцоўцы будаўніцтва будзе завоз ядзернага паліва, - паведаміла Лілія Дулінец, намесніца дырэктара Дэпартамента ядзернай энэргетыкі Міністэрства энэргетыкі Беларусі, падчас круглага стала ў Беларускай АЭС на Беларускім энэргетычным экалагічным форуме ў Менску.

Аляксей Якідзін, дырэктар агенцтва экалагічнай бяспекі «Альфа-Х91», распавёў, што ў жніўні 2019 года спецыялісты правялі замеры «нулявога фону» тэрыторыі, прылеглай да АЭС у Астраўцы. Гэта значыць, што яны зафіксавалі радыяцыйны фон да запуску станцыі. У тым ліку правялі палявую спектраметрыю і замералі фон на трох участках ракі Віліі. Фінальная справаздача па ўсіх замерах «нулявога фону» будзе прэзентаваная ў снежні.

Нагадаем, беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паводле расейскага праекта паблізу Астраўца (Гарадзенская вобласць). Першы энэргаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года, другі - у 2020-м. Генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі «Расатам» (АСЭ).

Літоўскі ўрад кажа, што падчас будаўніцтве БелАЭС не выконваюцца патрабаванні да бяспекі і аховы прыроды. Беларусь такія прэтэнзіі катэгарычна адхіляе. 1-4 кастрычніка 2019 года ў Літве прайшлі Нацыянальныя вучэнні ў грамадзянскай абароне на выпадак ядзернага інцыдэнту.

Беларуская АЭС у Астраўцы будуецца паводле расейскага праекта, на будаўніцтва таксама быў выдадзены Расеяй экспартны крэдыт сумай да 10 млрд даляраў. Міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве станцыі прадугледжвае супрацоўніцтва ў праектаванні, будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю пад ключ двух энэргаблокаў АЭС.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках