21 траўня 2026, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Джонсан папрасіў прабачэнне за новую адтэрміноўку «Брэкзіту»

3
Барыс Джонсан папрасіў прабачэнне за новую адтэрміноўку «Брэкзіту»

Брытанскі прэм'ер выказаў меркаванне, што выхад Вялікабрытаніі са складу ЕЗ можа быць зноў адкладзены.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан прынёс прабачэнні за новую адтэрміноўку «Брэкзіту». У інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу Sky News у нядзелю, 3 лістапада, ён выказаў глыбокае шкадаванне і расчараванне з гэтай нагоды, піша «Немецкая волна».

Пры гэтым Джонсан адзначыў, што адтэрміноўка «Брэкзіту» балючая для яго не праз парушэнне абяцанняў або праз самалюбства, а праз няўпэўненасць для ўсёй краіны. Брытанскі прэм'ер выказаў асцярогу ў тым, што калі на датэрміновых выбарах 12 лістапада да ўлады прыйдзе лейбарысцкая апазіцыя, то выхад Вялікабрытаніі са складу ЕЗ можа быць зноў адкладзены.

Барыс Джонсан таксама раскрытыкаваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які ў інтэрв'ю брытанскай радыёстанцыі LBC назваў «у пэўным сэнсе» немагчымым заключэнне дамовы аб свабодным гандлі паміж ЗША і Вялікабрытаніяй праз новую дамову паміж Лонданам і Брусэлем пра парадак «Брэкзіту».

«Я не хачу ачарняць прэзідэнта, але ў гэтым выпадку ён робіць відавочную памылку. Любы, хто вывучыць наша пагадненне, убачыць, што гэта цудоўная дамова», - сказаў Джонсан.

Пры ўступленні на пасаду прэм'ера ў ліпені Барыс Джонсан абяцаў любым коштам дамагчыся «Брэкзіту» да 31 кастрычніка. Ён нават казаў, што хацеў бы «ляжаць мёртвым у труне», чым прасіць пра новую адтэрміноўку. Узгодненая Джонсанам дамова з Брусэлем аб «Брэкзіту», аднак, не атрымала падтрымкі ў брытанскім парламенце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках