19 красавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбліскі над вагонамі: Момант паломкі «Штадлера» Менск – Гомель трапіў на відэа

16
Выбліскі над вагонамі: Момант паломкі «Штадлера» Менск – Гомель трапіў на відэа
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што адбылося?

15 снежня хуткасны цягнік «Штадлер», які ехаў з Менска ў Гомель, раптоўна спыніўся ў раёне Чырвонага Берага. Пасажыры паведамляюць, што над вагонамі з’явіліся выбліскі, падобныя на замыканне, пачулася некалькі воплескаў. Людзей вывелі з вагонаў. Прыкладна праз дзве гадзіны прыбыў іншы цягнік, які давёз пасажыраў да канцавой станцыі. Пацярпелыя кажуць, што ім прапанавалі кампенсацыю – 82 капейкі, піша tut.by.

Як паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі позна вечарам 15 снежня, прычыны тэхнічнай няспраўнасці высвятляюцца. І пакуль ніякіх дадатковых тлумачэнняў няма.

У інтэрнэце з'явілася некалькі відэа, на якіх відаць выбліскі над вагонамі (дата на відэарэгістратары не настроеная).

А таксама відэа, дзе пасажыры на пероне чакаюць падменны цягнік.

За апошні год гэта ўжо чацвёрты выпадак, калі «Штадлер» ламаецца па маршруце Менск – Гомель – Менск. Першы раз гэта здарылася ў чэрвені. Праз паломку 760 пасажыраў затрымаліся ў дарозе амаль на чатыры гадзіны. А нязручнасці зазналі больш за 1200 пасажыраў – тыя, хто ехаў з Гомеля ў Менск, і тыя, хто чакаў цягніка, каб адправіцца з Менска ў Гомель.

У прэс-службе БЧ з нагоды інцыдэнту тады адзначалі:

– Створаная спецыяльная камісія, якая праводзіць службовае расследаванне таго, што здарылася, з удзелам прадстаўнікоў завода-вытворцы гэтага рухомага складу з мэтай выяўлення прычынаў узніклай няспраўнасці і недапушчэння надалей яе паўтарэння.

Другі выпадак адбыўся праз месяц, у ліпені. У раёне станцыі Талька зламаўся цягнік, які ехаў з Менска ў Гомель. «Праваднікі сказалі, што не працуе кампрэсар. Паўгадзіны мы чакалі, потым пад'ехаў лакаматыў, нас павінны давезці да Асіповічаў, а потым хто на аўтобусе паедзе, хто на іншы электрычцы», – патлумачыла tut.by сведка.

Трэці выпадак адбыўся 10 снежня. «Штадлер» з Менску ў Гомель здзейсніў незапланаваны прыпынак у Бабруйскім раёне. Электрацягнік спыніўся сярод поля недалёка ад вёскі Плёсы. Цягнік стаяў прыкладна гадзіну, у вагонах час ад часу знікала святло.

Нягледзячы на тое, што з моманту першага інцыдэнту прайшло ўжо паўгода, вынікі службовай праверкі так і не агучаныя. Мы накіравалі афіцыйны запыт на адрас БЧ з просьбай патлумачыць, чаму цягнікі «Штадлеры», якія ідуць з Менска ў Гомель і назад, сістэматычна ламаюцца. Мы апублікуем афіцыйны каментар, як толькі атрымаем адказ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках