20 траўня 2026, Серада, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Занадта шмат «суседзяў» прыязджае»

«Занадта шмат «суседзяў» прыязджае»

Чаму кошт жылля ў Мінску такі высокі?

Карыстальнікі Threads параўналі цэны на нерухомасць і заробкі ў сталіцы Беларусі і расійскіх абласных цэнтрах. Высветлілася, што яны амаль не адрозніваюцца пры тым, што заробкі ў нашай краіне ніжэйшыя.

«Патлумачце мне, чаму цэны на нерухомасць у Мінску абсалютна такія ж, як у Піцеры, а дзе-нідзе і вышэй? Пры гэтым заробкі ў Мінску ніжэйшыя мінімум у два разы. Як так атрымалася? Мая матэматыка не сыходзіцца», — піша карыстальнік Threads пад нікам tottyr8.

Прычыны назвалі ў адказах пад пастом. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

— Тут, на жаль, усё проста — цяпер занадта шмат «суседзяў» прыязджае і купляе нерухомасць у Мінску, і з-за высокага попыту нашы хвацкія забудоўшчыкі задралі цэны.

— Бо ўжо амаль паў-Піцера пераехала ў Мінск.

— Брат перавёз цешчу з Калінінграда ў Мінск. Аднапакаёўка ў Калінінградзе пацягнула толькі на пакой у Шабанах. Брат даплаціў, але Калінінград — амаль зусім еўрапейскі горад, Шабаны — гэта зусім не Мінск.

— У Мінск пакуль не ляціць. У адрозненне ад Піцера.

— Прыстойная колькасць заможных і не вельмі расіян цяпер едзе жыць або адпачываць у Беларусь. Усе санаторыі забітыя. Вельмі шмат аўтамабіляў. Попыт на арэнду высокі, і цэны ўзляцелі. Попыт на куплю нерухомасці таксама высокі. Цэны таксама ўзляцелі. Нерухомасць дае права атрымаць від на жыхарства. А з ВНЖ можна тут «адкісаць» бясконца. Калі ў цябе дыстанцыйны заробак або бізнес у РФ — увогуле песня.

— «Заробітчане» з Піцера панаехалі.

— Расіяне прыехалі. Вось і ўзровень цэн падняўся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках