20 траўня 2026, Серада, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тыве заснавалі ордэн у гонар ваеначальніка Чынгіз-хана, які зруйнаваў паўтара дзясятка гарадоў Русі

У Тыве заснавалі ордэн у гонар ваеначальніка Чынгіз-хана, які зруйнаваў паўтара дзясятка гарадоў Русі

Узнагарода будзе ўручацца за «выключныя заслугі ў абароне інтарэсаў Расіі».

Вярхоўны Хурал Рэспублікі Тыва заснаваў ордэн Субэдэя — аднаго з мангольскіх военачальнікаў і найбліжэйшага паплечніка Чынгіз-хана. Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні рэспубліканскага парламента 19 мая, паведамляе «Коммерсант». «Вы ўсе выдатна разумееце, у сувязі з чым гэта робіцца. Цяпер ідзе СВА, і многія хлопцы годна выконваюць свой вайсковы доўг. Бывае, што яны ўдастойваюцца дзяржаўных узнагарод, бывае, што іх заслугі часам недаацэньваюцца. Ёсць неабходнасць адзначаць іх заслугі і ў сябе на радзіме», — заявіў паўнамоцны прадстаўнік кіраўніка рэспублікі ў парламенце Экер-оол Манчын.

Згодна з ухваленым законапраектам, ордэн будзе ўручацца «за выключныя заслугі ў абароне Айчыны, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і інтарэсаў Расіі, а таксама за асаблівыя заслугі ў галіне забеспячэння бяспекі». Узнагарода стане другой паводле значнасці ў рэгіёне пасля ордэна Рэспублікі Тыва. Паводле падання, Субэдэй нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Тывы ў XIII стагоддзі і ўдзельнічаў у заваёўнічых паходах Чынгіз-хана. У прыватнасці, ён узначальваў мангольскае войска падчас паходу ў Прыазоўе ў 1223 годзе, падчас якога разбіў рускае войска на рацэ Калцы. Падчас мангольскага нашэсця на Русь у 1237—1240 гадах пад агульным камандаваннем Бату і Субэдэя былі зруйнаваныя і падпарадкаваныя паўтара дзясятка гарадоў — Разань, Каломна, Масква, Уладзімір, Суздаль, Растоў, Яраслаўль, Цвер, Таржок, Пераслаўль-Залескі, Юр’еў-Польскі, Пераяслаўль Паўднёвы, Чарнігаў, Кіеў і Галіч.

«Субэдэй Маадыр за 50 гадоў вайсковай службы не пацярпеў ніводнай паразы і ні разу не парушыў мангольскай Ясы (звод законаў сярэднявечнай Мангольскай дзяржавы. — ТМТ)»,— гаворыцца ў матэрыялах Тувінскага інстытута гуманітарных і прыкладных сацыяльна-эканамічных даследаванняў пры ўрадзе рэгіёна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках