Яны сустракаюць Новы год за кратамі: Севярынец, Кулакоў, Вінярскі, Афнагель і іншыя
25- 31.12.2019, 21:17
- 16,815
Падтрымаем іх навагоднімі тэлеграмамі і паштоўкамі.
Дзесяць чалавек сустракаюць Новы год за кратамі, бо іх пакаралі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй, якія прайшлі ў Менску ў снежні, паведамляе spring96.org.
Гэта Сяргей Ціханоўскі і Максім Урбановіч (выйдуць на волю 11 студзеня),
Павел Севярынец, Алесь Чахольскі і Стас Шашок (выйдуць на волю 10 студзеня),
Леанід Кулакоў (6 студзеня),
Дзяніс Урбановіч, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі (2 студзеня).
Пад арыштам знаходзіцца ў Воршы і Дзмітрый Казлоў (блогер «Шэры кот»)
Сёння павінна выйсці на свабоду Алена Таўстая, асуджаная на 5 дзён.
Учора некалькі працэсаў былі перанесены на 9 і 10 студзеня.
Праваабаронцы заклікалі падтрымаць арыштаваных тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі.
Усе, акрамя гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага і аршанскага блогера Дзмітрыя Казлова, адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску.
Адрас: Менск, 220089, завулак 1 Акрэсціна, 36. Імя: напісаць ці назваць імя арыштаванага.