15 траўня 2024, Серада, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадцы разгадваюць таямніцу намаляванага на снезе мядзведзя

3
Канадцы разгадваюць таямніцу намаляванага на снезе мядзведзя

Журналісты правялі цэлае расследаванне.

У Манрэалі на снезе намалявалі вялізнага мядзведзя - з вачыма, носам, ротам і пупком. Цяпер канадцы спрабуюць высветліць: як жа яго аўтару ўдалося намаляваць пупок, не пакінуўшы на снезе следу? Журналістка CBC Кейт Макена пераказала найбольш папулярныя гіпотэзы пра яго паходжанне, піша «Медуза».

Аўтар скокнуў у цэнтр малюнка

Са слоў журналісткі CBC, адлегласць ад краю мядзведзя да яго пупка складае прыкладна два метры - скокнуць так далёка ў зімовай вопратцы досыць складана. Слядоў слізгацення на фатаграфіі таксама няма.

Пупок зрабілі з дапамогай снежак

На здымку бачна, што мядзведжы пупок - гэта чатыры ямкі, размешчаныя побач. У такім выпадку, кідаць снежкі трэба было як мага больш акуратна.

Для пупка выкарыстоўвалі дрон

У тэорыі, так аўтар мог скінуць што-небудзь цяжкае прама ў цэнтр малюнка (напрыклад, велізарны сняжок). Аднак дроны наўрад ці б вытрымалі тэмпературу мінус 20 градусаў Цэльсія.

Іншы варыянт - хакейная клюшка

Даўжыня хакейнай клюшкі для дарослых складае блізу паўтара метра. Хутчэй за ўсё, з дапамогай клюшкі ў выцягнутай рукі і праўда можна было б дацягнуцца ад краю мядзведзя да яго пупка. Да таго ж, бровы жывёлы выглядаюць так, быццам іх малявалі палкай - магчыма, для гэтага таксама выкарыстоўвалі хакейную клюшку.

Ямкі, што ўтваралі пупок, з'явіліся яшчэ да мядзведзя

Магчыма, менавіта яны натхнілі аўтараў на астатні малюнак. Журналістцы CBC гэта здаецца малаверагодным. Як мяркуецца, мядзведзя намалявалі ўвечары 29 першага або ў ноч на 30 студзеня, але ў той дзень у Манрэалі да пяці раніцы ішоў снег. Калі б пупок з'явіўся раней за малюнак, то да моманту заканчэння снегападу яго, хутчэй за ўсё, ужо замяло. Пры гэтым глыбіня ямак і іншых дэталяў малюнка здаюцца прыкладна аднолькавымі. Значыць, мядзведзь (і яго пупок) з'явіліся ўжо пасля снегападу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках