26 красавiка 2024, Пятніца, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўрапейскай Рады выступіў у Вярхоўнай Радзе па-ўкраінску

5
Кіраўнік Еўрапейскай Рады выступіў у Вярхоўнай Радзе па-ўкраінску
ДОНАЛЬД ТУСК
ФОТА: PAP

Дональд Туск прыняў удзел у пасяджэнні Рады, прымеркаваным да пяцігоддзя агрэсіі РФ супраць Украіны.

Еўропа немагчымая без справядлівай, незалежнай і бяспечнай Украіны, а тыя палітыкі, якія гатовыя прадаць Украіну, прадаюць будучыню Еўрапейскага Звязу.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Рада Дональд Туск на спецыяльным пасяджэнні Вярхоўнай Рады ў сувязі з пятай гадавінай пачатку ўзброенай агрэсіі Расейскай Федэрацыі супраць Украіны, паведамляе «Укринформ».

«Калі мы, палякі, пачыналі свой шлях у Еўропу, Папа Ян Павел II сказаў свету: «Няма справядлівай Еўропы без незалежнай Польшчы». Тут і цяпер хачу сказаць, што няма справядлівай Еўропы без незалежнай Украіны. Няма бяспечнай Еўропы без бяспечнай Украіны. А прасцей кажучы - няма Еўропы без Украіны», - сказаў Туск.

Ён дадаў, што заўсёды будзе памятаць блакітныя сцягі з залатымі зоркамі на Крэшчаціку падчас Рэвалюцыі Годнасці і гімн ЕЗ «Оду радасці», якая гучала па ўсёй Украіне.

«Часта паўтараю сваім калегам у Брусэлі: не вучыце іх (украінцаў. - Рэд.) быць Еўропай - вучыцеся ў іх, што такое Еўропа. Дазвольце цяпер паўтарыць словы, з якімі я калісьці звярнуўся да лідараў ЕЗ: толькі той, хто салідарны з Украінай, мае права звацца еўрапейцам, хто гатовы прадаць Украіну - прадае будучыню Еўропы», - заявіў Туск.

У гэтым кантэксце ён адзначыў, што не выпадкова тыя палітыкі, якія ставяць пад сумнеў еўрапейскую інтэграцыю, «звяртаюцца да таго, што ставяць пад сумнеў і цэласнасць Украіны».

Неабходна адзначыць, што Туск выступаў з прамовай на ўкраінскай мове.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках