26 красавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас настроіўся супраць дзяржсектара: Многія разлічваюць толькі на бюджэт

13
Румас настроіўся супраць дзяржсектара: Многія разлічваюць толькі на бюджэт
СЯРГЕЙ РУМАС
ФОТА: CTV.BY

Прэм'ер Беларусі канстатаваў жаласны стан дзяржсектара.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Савета міністраў паводле вынікаў працы ў 2018 годзе, ацэнкі першага квартала і выкананню ключавых параметраў 2019 года, паведамляе прэс-служба ўрада.

«Ключавой задачай урада на найбліжэйшую перспектыву з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці дзяржаўнага сектара эканомікі, прычым гэта тычыцца як рэспубліканскіх, так і камунальных прадпрыемстваў. Сёння фактычна не працуюць рынкавыя інструменты для фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў. Пры гэтым многія дзяржаўныя прадпрыемствы разлічваюць выключна на бюджэтную падтрымку», - адзначыў Румас.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што дыктатар вызначыў дакладныя патрабаванні ў дачыненні да падрыхтоўкі і ўнясення мер дзяржпадтрымкі арганізацый. Цяпер выключанае ўнясенне на разгляд кіраўніка пытанняў, звязаных з прамой бюджэтнай падтрымкай прадпрыемстваў.

«Прадпрыемствы, якія не выканалі ўмовы аказанай ім дзяржпадтрымкі і не дасягнулі задэклараваных мэтаў яе выдавання, больш не маюць права разлічваць на такую дапамогу. Калі прадпрыемства сапраўды развіваецца, выходзіць на стабільную і рэнтабельную працу, але з аб'ектыўных прычын не можа своечасова выплаціць назапашаную запазычанасць, урад у выключных выпадках гатовы разгледзець магчымасць яе рэструктурызацыі», - растлумачыў Румас. Але, папярэдзіў ён, пад жорсткім кантролем урада і, як правіла, са зменай кіраўніка прадпрыемства.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках