19 красавiка 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Купава: Беларусы ўжо больш не могуць жыць без кіслароду

3
Мікола Купава: Беларусы ўжо больш не могуць жыць без кіслароду
ФОТА: Ю. ЯНАЎ/РІА «НОВОСТИ»

У нас наперадзе не менш значныя падзеі, чым 30 гадоў таму.

«У падтрымку перабудовы». Такую назву меў мітынг, які адбыўся ў Менску 30 гадоў таму і быў арганізаваны Беларускім Народным Фронтам. Гэта быў першы палітычны апазіцыйны мітынг, які асуджаў панаванне камуністычнай партыі ў былым СССР і савецкай Беларусі.

Пра пачатак палітычнага адраджэння нашай краіны «Белсат» пагаварыў з тагачасным членам сойма Партыі БНФ і ўдзельнікам мітынгу мастаком Міколам Купавам.

- 40 тысяч чалавек без мабільных, сацыяльных сетак і АМАПу. Усё арганізавана, і галоўнае - з дазволу ўладаў. Як гэта было магчыма?

- У той час гэта было магчыма, таму што мы сябе адчувалі ўжо моцнымі, а ўлады хісталіся. Людзі пайшлі, таму што ніхто маўчаць не мог. Прорва ад той падзеі ёсць, але вынік таксама ёсць.

- Тады прыйшло 40 тысяч чалавек. Сёння на масавыя акцыі прыходзіць 400. Чаму? Людзі стаміліся? Рэпрэсіі? Або перамагла беларуская памяркоўнасць?

- Тады, калі прыйшлі 30 гадоў таму, - яны свабоды хацелі. Яны больш не хацелі жыць у гэтым бараку. У нас наперадзе не менш значныя падзеі, таму што людзі ўжо больш не могуць без кіслароду жыць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках