21 траўня 2026, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Маслюкова: Улада цынічна хаваецца за дзяцей

3
Алена Маслюкова: Улада цынічна хаваецца за дзяцей
АЛЕНА МАСЛЮКОВА

Светлагорскае табу на мірныя сходы пройдзе праверку ў ААН.

Праваабаронца са Светлагорску Алена Маслюкова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт правоў чалавека АНН. На міжнародным узроўні яна ўзняла пытанне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, звязаны з экалагічнай праблемай горада, піша «Гомельская весна».

У мінулым годзе Алена двойчы заяўляла мірныя сходы ў раённым цэнтры і ў абодвух выпадках атрымлівала адмовы. Рэч у тым, што ў горадзе прынятая пастанова, згодна з якой мітынгаваць дазволена ў адзіным месцы на стадыёне «Папернік». У іншых месцах забаронена, не паслухаешся ўладу рызыкуеш патрапіць пад санкцыі - вялікі штраф або арышт да 15 дзён.

9 верасня мінулага года Алена Маслюкова несанкцыянавана сабрала людзей на цэнтральнай плошчы Светлагорска аб праблеме, звязанай з экалагічнай сітуацыяй у горадзе. Людзі прыйшлі ў масках і з паветранымі шарамі зялёнага колеру. Раённы суд «выпісаў» ёй за гэта штраф, які перасягае сярэдні заробак у раёне, а калі быць дакладным 612 рублёў.

«Фактычна ў нашым горадзе на права кожнага аб свабодзе мірных сходаў і публічны выказванні думкі накладзенае табу», - заяўляе праваабаронца.

«Улада пасылае нас мітынгаваць на стадыён, а калі мы пагаджаемся, высвятляецца для нас і там няма месца, у абодвух выпадках з інфармацыі чыноўнікаў там нібыта праводзіліся дзіцячыя мерапрыемствы. Іншымі словамі, улада цынічна хаваецца за дзяцей, забараняючы нам дарослым уголас абмяркоўваць экалагічную праблему горада, звязаную з кітайскім заводам беленай цэлюлозы», - дадала А. Маслюкова.

Праваабаронца Леанід Судаленка кажа, хоць у студзені гэтага года ў дзеянне ўвайшлі так званыя «касметычныя» папраўкі ў базавы закон аб масавых мерапрыемствах, якія дазваляюць у некаторых выпадках не прасіць дазвол на правядзенне мірных сходаў, тым не менш, з ягоных слоў, сітуацыя ўсё адно цалкам знаходзіцца пад кантролем і табу чыноўнікаў.

«Вядома, што ў нас забараняецца праводзіць некалькі мерапрыемстваў у адным і тым жа месцы. У Светлагорску такім месцам вызначаны стадыён, на якім заўсёды нешта праходзіць - калі не трэніроўкі спартоўцаў, дык дзіцячыя святы, якія ўлада арганізоўвае, каб не даць сабрацца супраціўнікам завода беленай цэлюлозы. Атрымліваецца замкнёнае кола, права быццам бы ёсць, а рэалізаваць яго немагчыма», - адзначыў праваабаронца.

У скарзе ў КПЧ ААН Алена Маслюкова акрамя выяўлення парушэнняў ейнага права на мірны сход і выказвання меркавання просіць абавязаць беларускі ўрад змяніць базавы закон і пастанову мясцовых уладаў аб масавых мерапрыемствах такім чынам, каб кожны меў на практыцы магчымасць публічна выступаць у абарону грамадскіх інтарэсаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках