29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч сустрэнецца з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Польшчы

27
Мясніковіч сустрэнецца з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Польшчы
МІХАІЛ МЯСНІКОВІЧ
ФОТА З САЙТА RACYJA.COM

Візіт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі адбудзецца з 11 да 14 лютага.

Афіцыйны візіт у Польшчу «парламенцкай» дэлегацыі Беларусі на чале са старшынём Рады Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам адбудзецца з 11 да 14 лютага, паведамляе прэс-служба верхняй палаты.

У Варшаве запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудой і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім. Адбудуцца таксама перамовы Мясніковіча з кіраўніком сената (маршалам) Станіславам Карчэўскім і маршалам сейма Марэкам Кухціньскім. Акрамя таго, пройдзе сустрэча з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам. Запланавана наведванне Польскай акадэміі навук, паведамляе БелаПАН.

«Падчас перамоваў на высокім і вышэйшым узроўнях будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня - гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне адукацыі, навукі, культуры і іншых сферах, якія маюць узаемную цікавасць. Асаблівая ўвага будзе нададзеная ролі парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні беларуска-польскіх адносін. Запланавана падпісанне дамовы аб сацыяльным забеспячэнні», - удакладнілі ў прэс-службе.

Мясніковіч таксама наведае Беласток, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці, кіраўніцтвам Падляскага ваяводства, наведае медыцынскі ўніверсітэт.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках