19 верасня 2026, Субота, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: Расея выйшла з ДРСМД шмат гадоў таму

ЗША: Расея выйшла з ДРСМД шмат гадоў таму

У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША назвалі заяву Пуціна пра «люстраное» прыпыненне ўдзелу РФ у дамове аб РСМД прапагандай.

У Дзярждэпартаменце ЗША ўважаюць, што Расея выйшла з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) шмат гадоў таму. Пра гэта заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША ў кантролі над узбраеннямі і пытаннямі міжнароднай бяспекі Андрэа Томпсан падчас відэа-брыфінгу ў сераду, 6 лютага, адказваючы на пытанне карэспандэнта DW.

Заяву прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра тое, што яго краіна таксама прыпыняе свой удзел у дамове, яна назвала «яшчэ адной праявай расейскай прапаганды». «Расея выйшла з ДРСМД гады і гады таму. Расея выйшла з ДРСМД, калі наважыла распрацаваць і разгарнуць сістэмы, якія парушаюць дамову», - патлумачыла дыпламатка. Яна дадала, што ЗША больш за шэсць гадоў спрабавалі дамагчыся ад Расеі вяртанне да захавання ДРСМД.

Нагадаем, ЗША абвінавачваюць Расею ў тым, што яе ракета 9М729 (SSC-8 паводле наменклатуры NATO) парушае ўмовы ДРСМД. Масква ж гэта адмаўляе.

Ракеты SSC8 - гэта не прататып, яны не ў лабараторыі або дзесьці на складзе, яны на ўзбраенні многіх батальёнаў, разгорнутых на тэрыторыі Расеі. І яны могуць уразіць нашых партнёраў і хаўруснікаў цяпер, заявіла Томпсан. З яе слоў, пакуль рана казаць пра магчымасць новай дамовы, з удзелам Кітая. На працягу наступных шасці месяцаў ЗША працягнуць гаварыць з Расеяй, «каб вярнуць яе да выканання ДРСМД», адзначыла амерыканская дыпламатка.

Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці была падпісаная ў 1987 годзе генеральным сакратаром ЦК КПСС Міхаілам Гарбачовым і прэзідэнтам ЗША Рональдам Рэйганам. Дакумент фіксуе адмову бакоў адчуваць, вырабляць і захоўваць ракеты наземнага базавання сярэдняй (ад 1 тысячы да 5,5 тысяч км) і меншай (ад 500 да 1 тысяч км) далёкасці. Такія ракеты нясуць найбольшую пагрозу для свету, бо здольныя дасягнуць мэты на працягу некалькіх хвілін і не пакідаюць супраціўніку шанцаў падрыхтавацца да ўдару і адбіць яго.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках