Леанід Заіка: Хочаш дурня ўбачыць – уключы беларускае тэлебачанне
20- 8.02.2019, 23:25
- 44,410
Вядомы эканаміст пра тое, што павінен зрабіць Лукашэнка, каб абараніць інфармацыйную бяспеку краіны.
Не так даўно дыктатар Беларусі заклікаў афіцыйныя дзяржаўныя СМІ больш актыўна супрацьстаяць інфармацыйным атакам з боку Расеі. Між тым кіраўнік Аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка ўпэўнены, што пагроза для нашай краіны зусім у іншым.
– Уласна, а ў чым небяспека Расеі для Беларусі? Я бачу небяспеку ад Расеі ў ейным газе і ейнай нафце, – заявіў эканаміст у інтэрв'ю на primus.by. – Увогуле, чым менш мы будзем казаць пра расейскую нафту, тым менш расейскага свету будзе ў нас. Паглядзіце, 22 млн тонаў расейскай нафты. Гэта значыць, на 10 мільёнаў чалавек 22 млн тонаў расейскага свету, 2 тоны на кожнага. Вось з гэтага і трэба пачынаць.
Пры гэтым эканаміст адзначае, што сярод беларусаў ёсць вельмі шмат задаволеных такім становішчам справаў.
– Яны папросту рохкаюць ад задавальнення ля гэтага нафтавага разліву. Ёсць такія хлопцы. Тыя, што ніколі не рупіліся пра сваю адукацыю, ніколі не вывучалі ні адной еўрапейскай мовы, яны здолелі ўторкнуцца ў гэты горад з вёскі, у Адміністрацыю ці некуды яшчэ. Яны вельмі задаволеныя. Вось гэтыя хлопцы і асядлалі ў Расеі гэтага Расінанта, каб зарабіць. Толькі самі вось на Дон Кіхота не вельмі падобныя, – адзначае Леанід Заіка.
Што ж тычыцца непасрэдна тэлебачання, то, на думку эканаміста, яно не ў стане забяспечваць інфармацыйную бяспеку.
– Хочаш дурня ўбачыць – уключы беларускае тэлебачанне. Хочаш убачыць 10 дурняў, уключы якое-небудзь беларускае ток-шоу. Натуральна, што медыйная фігура нумар адзін – гэта сам "прэзідэнт". І ён нікога там цярпець не хоча. Але на ім жа інфармацыйная бяспека не вывезецца, – адзначае Леанід Заіка. – На ім яна і заваліцца. Афіцыйна заклікаю: Аляксандр Рыгоравіч, ты не вывезеш адзін, нават удвух з Колем, нават утрох з Віцем не вывезеце. Таму неабходна, каб на беларускіх экранах з'яўляліся разумныя людз