20 верасня 2026, Нядзеля, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Беларускі заробак - гэта галеча

19
Леў Марголін: Беларускі заробак - гэта галеча
ЛЕЎ МАРГОЛІН

Эканаміст пракаментаваў чарговыя абяцанні ўладаў.

Бюджэтнікам сёлета, у перадвыбарчы год, плануюць павысіць заробак мінімум двойчы: у траўні і верасні. Тым часам заробак у рэгіёнах менш за 600 рублёў, - гэта няправільна, заяўляе віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын. І прапануе выйсце: актывізаваць мясцовы бізнэс і перацягнуць яго з буйных гарадоў. Наколькі гэта рэальна, «Белсат» абмеркаваў з эканамістам Львом Марголіным.

- Турчын кажа, што 600 рублёў заробак у рэгіёнах - гэта няправільна. А што правільна? Які правільны заробак на Ваш погляд?

- Я думаю, што віцэ-прэм'ер памыляецца, бо 600 рублёў - гэта для многіх недасягальная мэта. Там ёсць і 300, і 400 рублёў. А нармальны заробак - той, які паводле статыстыкі ёсць у нас у сярэднім па краіне - блізу 1000 рублёў. Думаю, што на гэта можна было б пражыць. А ўсё, што менш, - гэта галеча.

- Між тым Турчын кажа, што варта перацягнуць бізнес з буйных гарадоў. А ці захочуць бізнэсоўцы ехаць, калі ўсе з'язджаюць за мяжу, а рэгіёны не маюць вялікіх заробкаў?

- Праблема з бізнесам ёсць і ў вялікіх гарадах, нават у Менску. Няма тых інвестыцый, каб быў нейкі пастаянны эканамічны рост. Што казаць пра маленькія гарады і раённыя цэнтры? Для таго, каб туды пайшоў бізнэс з вялікіх гарадоў (а гэта ж не проста так, гэта трэба ўкладаць грошы), павінны быць неслабыя заахвочванні...

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках