13 траўня 2024, панядзелак, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуайдо: 600 вайскоўцаў Венесуэлы перайшлі «на бок канстытуцыі»

9
Гуайдо: 600 вайскоўцаў Венесуэлы перайшлі «на бок канстытуцыі»
ФОТА: EP

Больш за паўтысячы вайскоўцаў адмовіліся быць на баку дыктатара Мадура.

Блізу 600 вайскоўцаў войска Венесуэлы адмовіліся быць на баку дыктатара Нікаласа Мадура і перайшлі «на бок канстытуцыі». Пра гэта заявіў лідар апазіцыі Хуан Гуайдо, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

«Мы размаўлялі з Узброенымі сіламі Венесуэлы і ўбачылі, што ў апошнія дні звыш 600 афіцэраў перайшлі на бок канстытуцыі. Намеціўся вельмі выразны працэс пераходу да дэмакратыі, яго немагчыма спыніць», - сказаў Гуайдо (цытата па Europa Press).

Раней агенцтва EFE са спасылкай на крыніцы паведаміла, што за апошнія пяць дзён у Калумбію з Венесуэлы збеглі 411 венесуэльскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках