10 траўня 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Садавы пра зняцце сваёй кандыдатуры: Думаю, гэта дадасць Грыцэнку як мінімум 10%

4
Садавы пра зняцце сваёй кандыдатуры: Думаю, гэта дадасць Грыцэнку як мінімум 10%
АНДРЭЙ САДАВЫ

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года.

Мэр Львова Андрэй Садавы мяркуе, што зняцце яго кандыдатуры ў прэзідэнты Украіны на карысць экс-міністра абароны, лідара партыі «Грамадзянская пазіцыя» Анатоля Грыцэнкі дадасць апошняму 10% падтрымкі.

Пра гэта Садавы сказаў 1 сакавіка ў інтэрв'ю «Украинской правде», адказваючы на пытанне аб магчымым аб'яднанні з Грыцэнкам на парламенцкіх выбарах, якія павінны адбыцца восенню..

«Калі мы выйграем выбары прэзідэнта, гэта будзе адна краіна. Калі будзе іншая сітуацыя - гэта будзе вялікая бяда. Таму давайце не будзем забягаць так далёка. Сёння мы спрабуем змадэляваць сітуацыю на наступныя 30 дзён. Я зрабіў крок і думаю, што гэта дадасць Грыцэнку як мінімум 10%», - сказаў мэр Львова.

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. Выбарчая кампанія стартавала 31 снежня 2018 года. ЦВК зарэгістраваў 44 кандыдаты.

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў Садавога кандыдатам у прэзідэнты 15 лютага.

1 сакавіка Садавы зняў сваю кандыдатуру на карысць Грыцэнкі. Ён адзначыў, што гэта не безумоўная падтрымка. У пачатку наступнага тыдня палітыкі падпішуць пагадненне, у якім будуць прапісаныя прынцыпы, якія тычацца абароны і бяспекі краіны, барацьбы з карупцыяй, кадравай палітыкі.

Паводле апытання, праведзенага з 20 да 26 лютага Цэнтрам сацыяльных даследаванняў «Сафія», Садавы сярод кандыдатаў у прэзідэнты Украіны меў падтрымку сярод 2,1% апытаных, якія збіраюцца прыйсці на прэзідэнцкія выбары, Грыцэнка - 6,4%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках