17 траўня 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прадпрыемствах Слуцка мужчыны адмаўляліся ад медычнага агляду

16
На прадпрыемствах Слуцка мужчыны адмаўляліся ад медычнага агляду

Яны перажывалі, што іх звольняць.

У студзені-лютым мабільныя брыгады медыкаў аб'язджалі асноўныя прадпрыемствы Слуцка. Частка работнікаў адмовіліся ад медыцынскага агляду. Адразу лекары не маглі зразумець чаму, піша «Кур'ер».

Пра гэта распавяла Таццяна Блашэнкова, лекар-герыятр Слуцкай ЦРБ, падчас семінара на тэму здароўя і даўгалецця мужчын 45+, які прайшоў 12 сакавіка.

Слуцкія медыкі абсалютна не разумелі прычыны такіх паводзін мужчын, бо апошнім не трэба было ісці ў паліклініку, каб праверыць стан свайго здароўя. Лекары самі прыехалі да іх.

«Потым высветлілася прычына. Народ падумаў, што прыехалі медыкі сартаваць хворых і здаровых, а хворых будуць звальняць», - сказала Таццяна Блашэнкова.

Паводле ейных слоў, задача праекта – медычны агляд работнікаў прадпрыемства, ранняе выяўленне захворванняў. Вынікі выездаў будуць вядомыя толькі ў траўні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках