19 красавiка 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынесены прысуд расейскаму праваабаронцу Аюбу Ціціеву

Вынесены прысуд расейскаму праваабаронцу Аюбу Ціціеву
АЮБ ЦІЦІЕЎ

Абвяшчэнне прысуду доўжылася больш за дзевяць гадзін.

Шалінскі гарадскі суд Чачні прысудзіў кіраўніка грозненскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. Праваабаронцу прызналі вінаватым у «захоўванні наркотыкаў», паведамляе svoboda.org.

Абвяшчэнне прысуду доўжылася больш за дзевяць гадзін. Суддзя заявіла, што не верыць сведчанням Ціціева пра тое, што яго затрымлівалі двойчы і другое затрыманне было інсцэніраванае паліцыяй. Адвакаты праваабаронцы заявілі, што будуць абскарджваць прысуд. У «Мемарыяле» пастанову суда назвалі палітызаванай.

Раней пракуратура запытвала для Ціціева 4 гады калоніі агульнага рэжыму і 100 тысяч рублёў штрафу. На думку абароны, крымінальная справа цалкам сфабрыкаваная, а довады аформленыя з парушэннямі.

12 сакавіка на апошнім пасяджэнні суда Ціціеў выступіў з апошнім словам, у якім заявіў, што разумее: прысуд будзе абвінаваўчы. Праваабаронца падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў апошні год, а таксама папрасіў прабачэння перад блізкімі «за пакуты, што прычыніў». Ціціеў нагадаў, што да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна двойчы звярталіся паводле яго крымінальнай справы, аднак адказ дагэтуль не быў атрыманы. Праваабаронца назваў судовы працэс над ім «сігналам усім праваабарончым арганізацыям».

На абвяшчэнне прысуду ў Шалі прыехалі многія сябры і калегі Ціціева, а таксама дыпламаты і журналісты. Сярод іх прадстаўнікі такіх праваабарончых арганізацый, як «Мемарыял», «Грамадскі вердыкт», Камітэт супраць катаванняў, Маскоўская Хельсінкская група, «Міжнародная амністыя», «Грамадзянскае садзейнічанне», Civil Rights Defenders, Frontline Defenders, супрацоўнікі пасольстваў Нямеччыны, Францыі, Нарвегіі, Канады, прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу ў Расеі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Дело Оюба Титиева».

Аюба Ціціева арыштавалі ў пачатку студзеня 2018 года. Паводле звестак следства, у яго аўто знайшлі марыхуану. Віну Ціціеў не прызнае і настойвае, што наркотыкі яму падкінулі паліцыянты. Калегі Ціціева ўважаюць яго справу сфабрыкаванай і заяўляюць аб спробах чачэнскіх уладаў пазбавіцца ад праваабаронцаў у рэспубліцы. У абарону Ціціева неаднаразова выступалі міжнародныя арганізацыі і дзеячы культуры.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках