Мадзяр прыбыў у Польшчу: гэта яго першы замежны візіт у якасці прэм'ера Венгрыі
1- 19.05.2026, 20:08
Фота: Getty Images
Ён сустрэнецца з прадстаўнікамі польскіх уладаў.
Прэм'ер-міністр Венгрыі Пэтэр Мадзяр прыземліўся ў аэрапорце Кракава. Такім чынам ён пачаў свой першы афіцыйны замежны візіт на новай пасадзе. Заўтра, 20 мая, ён сустрэнецца ў Варшаве з прадстаўнікамі польскіх уладаў.
«Мы правядзём афіцыйныя перамовы з прэм'ер-міністрам Польшчы. Я таксама сустрэчуся з прэзідэнтам Польшчы і спікерамі Сейма і Сената», — напісаў кіраўнік урада Венгрыі ў сваіх сацыяльных сетках.
Пэтэр Мадзяр паведаміў, што ў склад венгерскай дэлегацыі ўвайшлі міністры, адказныя, у прыватнасці, за замежныя справы, эканоміку, транспарт, абарону, культуру і сельскую гаспадарку.
Сваю публікацыю ён закончыў прымаўкай (вольны пераклад):
«Паляк, венгр — як два браты,
І ў баі, і за сталом,
Смелыя і спрытныя —
Няхай блаславіць іх Бог».
Пасля завяршэння візіту ў Польшчу Пэтэр Мадзяр накіруецца ў Вену, дзе ў яго запланаваныя перамовы з канцлерам і прэзідэнтам Аўстрыі.
Я на шляху да свайго першага афіцыйнага візіту ў Польшчу як прэм'ер-міністр.
Мы прыбываем у прыгожы горад Кракаў камерцыйным рэйсам праз Вену, адкуль пазней гэтым вечарам працягнем падарожжа цягніком у Варшаву.
Да прэм'ерскай дэлегацыі далучаюцца міністр замежных спраў… pic.twitter.com/UMlWvWrzYm
— Magyar Péter (Ne féljetek) (@magyarpeterMP) 19 мая 2026