26 красавiка 2024, Пятніца, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Андрэй Павук на волі

8
Блогер Андрэй Павук на волі

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.

Як паведамляла жонка блогера з Кастрычніцкага (Гомельская вобласць) Андрэя Павука Вольга ў «Фэйсбуку», блізу 11 гадзін актывіста затрымалі за тое, што нібыта з іх хатняга кампутара было адпраўленае паведамленне «аб мінаванні Кастрычніцкага райвыканкама», піша «Весна».

Андрэй Павук быў затрыманы нібыта для допыту, у кватэры прайшоў ператрус. Жонка блогера Вольга Павук звярнула ўвагу, што ў пастанове на ператрус пазначаны адрас аб'екта, на які паступіла паведамленне аб мінаванні - вуліца Савецкая, 58. Але па гэтым адрасе знаходзіцца гатэль «Кастрычніцкі», а не райвыканкам.

Следчы камітэт а 13:12 гадзін у афіцыйным тэлеграм-канале паведаміў, што распачатая крымінальная справа на падставе ч.1 арт.340 Крымінальнага кодэкса аб факце заведама фальшывага паведамлення аб мінаванні райвыканкама ў г.п. Акцябрскім. Паводле гэтага артыкула прадугледжаная крымінальная адказнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

СКРЫН З АФІЦЫЙНАГА ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛА СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА

А 16:30 праваабаронцам стала вядома, што Андрэя Павука адпусцілі. Пра ягоны працэсуальны статус пакуль невядома.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках