25 красавiка 2024, Чацвер, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Санкт-Пецярбургу беларуса скінулі з 10-га паверха

У Санкт-Пецярбургу беларуса скінулі з 10-га паверха

Здарэнне адбылося ўвечары 6 сакавіка.

Здарэнне адбылося ў Маскоўскім раёне на праспекце Касманаўтаў, паведамляе сайт «Оперативное прикрытие».

Цела 37-гадовага беларуса, што пражываў у адным з дамоў, знайшлі на вуліцы. Стала вядома, што ён зваліўся з пераходнага балкона на 10-м паверсе.

7 сакавіка ў сваёй кватэры на вуліцы Маршала Захарава быў затрыманы 40-гадовы пецябруржац, беспрацоўны і раней не судзімы. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён падчас сваркі, што ўзнікла пры сумесным спажыванні алкаголю, і выкінуў беларуса з балкона.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках