25 красавiка 2024, Чацвер, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўсталявалі скульптуру сяміметровага слана Сальвадора Далі

7
У Менску ўсталявалі скульптуру сяміметровага слана Сальвадора Далі

Слон «прызямліўся» на вуліцы Зыбіцкай.

Сяміметровую скульптуру слана ўсталявалі 8 сакавіка на вуліцы Зыбіцкай, паведамляе «Минск-Новости».

Гэта кампазіцыя - адсылка да карціны гішпанскага мастака Сальвадора Далі. Чакаецца, што яшчэ адна скульптура сусветна вядомага аўтара з'явіцца каля будынка Нацыянальнага мастацкага музея. Абедзве яны будуць экспанавацца да 30 чэрвеня. Гэтыя працы ўпершыню прыехалі ва Усходнюю Еўропу і на постсавецкую прастору.

Творы - частка міжнароднага выставачнага праекта «Сальвадор Далі», які пачне працу ў мастацкім музеі і галерэі «Лібра» 16 сакавіка. Наведвальнікі змогуць убачыць больш за сотню твораў вялікага сюррэаліста: ювелірныя вырабы, скульптуру і графіку. Усе гэтыя артэфакты з калекцыі «Сусвет Далі» (Dali Universe), якая лічыцца адным з найбуйнейшых прыватных збораў скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Сальвадора Далі. Яе заснавальнік - італьянскі арт-дылер і калекцыянер Беніяміна Леві.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках