29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беднасць расейцаў спарадзіла «інфляцыйны цуд»

4
Беднасць расейцаў спарадзіла «інфляцыйны цуд»
ФОТА: SOSTAV.RU

Чэк расейскіх спажыўцоў працягвае скарачацца.

Рост цэн у Расеі практычна спыніўся, нягледзячы на павышэнне ПДВ, якое адбылося ў пачатку года, паведаміў Расстат у штотыднёвай ацэнцы, піша finanz.ru.

За перыяд з 1 да 8 красавіка на ўзроўні спажыўцоў тавары даражэлі ў сярэднім толькі на 0,005% у дзень. З пачатку месяца цэны дадалі 0,04%, а гадавая інфляцыя знізілася з 5,25% (на канец сакавіка) да 5,18%.

Гэта значна ніжэй за прагнозы як рынку, так і ЦБ, які ў канцы мінулага года чакаў паскарэння росту коштаў да 5,5-6% вясной.

Калі такія тэмпы росту захаваюцца да канца месяца, то красавіцкая інфляцыя сёлета будзе ўдвая ніжэйшая за леташнюю - 0,15% супраць 0,38%, а гадавы паказчык інфляцыі на канец месяца апусціцца да 5,01%, кажа дырэктар аналітычнага дэпартамента «Локо-Инвест» Кірыл Трэмасаў.

Адзінае магчымае тлумачэнне «цуда інфляцыі» - гэта кардынальна задушаны ўнутраны попыт і падзенне даходаў насельніцтва, адзначае ён.

Расстат, нагадаем, спыніў публікацыю штомесячных звестак па рэальных даходах расейцаў пасля таго, як летась паказчык упаў пяты год запар і паскорыў зніжэнне ў першыя месяцы 2019 г. (на 2,9% у студзені), а кіраўнік Мінфіна Антон Сілуанаў заявіў пра «вялікія прэтэнзіі» да разлікаў і неабходнасці іх «мяняць».

Альтэрнатыўныя ацэнкі спажывецкага попыту тым часам працягваюць паказваць на крызіс у кашальках.

Паводле вынікаў сакавіка сярэдні чэк расейскіх спажыўцоў вырас усяго на 1,2% год да года, а ў рэальным выражэнні і зусім скараціўся: інфляцыя была вышэйшай у чатыры разы - 5,3%.

У буйных гарадах сярэдні чэк падае як у намінальным, так і ў рэальным выразе. У Маскве, паводле ацэнкі «Ромира», ён знізіўся на 0,5% у сакавіку, да 757 рублёў, у Санкт-Пецярбургу - на 2,4%, да 718 рублёў. Гадавая дынаміка чэкаў была больш прыкметнай - мінус 2,9% і мінус 5,3% адпаведна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках