26 красавiка 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Пастухоў: Усё ўказвае на дэградацыю ўлады ў Беларусі

7
Міхаіл Пастухоў: Усё ўказвае на дэградацыю ўлады ў Беларусі
МІХАІЛ ПАСТУХОЎ

Чыноўнікі гатовыя прыніжацца да «страты пульсу».

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 17 красавіка пачаўся працэс над экс-намеснікам старшыні Менгарвыканкама і начальнікам галоўнай управы спажывецкага рынку Андрэем Дамарацкім. Яму выстаўленыя абвінавачванні ў атрыманні хабару, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы, піша zautra.by.

Але ахвотных стаць чыноўнікамі менш не становіцца

Былы міністр працы Аляксандр Сасноў не выключае, што хваля судовых працэсаў выкліканая спробай Аляксандра Лукашэнкі падняць свой рэйтынг.

- Але ж ён саджае людзей на ўсе гэтыя пасады і павінен адказваць за тое, што гэтыя людзі выявіліся дрэнна праверанымі. Адназначна можна сказаць толькі тое, што ён хоча застацца ва ўладзе. Якім чынам і як - гэта ўжо іншае пытанне, - мяркуе суразмоўца.

Лукашэнка, які знаходзіцца ва ўладзе ўжо 25 гадоў, прыйшоў да яе ў 1994 годзе менавіта на хвалі барацьбы з карупцыяй. З тых часоў ледзь не штодня распачынаюцца справы ў дачыненні да чыноўнікаў самага рознага ўзроўню менавіта паводле карупцыйных артыкулаў. Ці не шкодзіць гэта самой уладзе? На думку былога міністра, для тых, у каго ў галаве толькі «чарка і скварка», гэта асаблівай ролі не адыгрывае.

- Ці скончыцца кадравы рэзерв, калі пасадкі будуць прадаўжацца з такой хуткасцю? За 25 гадоў ён не скончыўся, гэта можа доўжыцца бясконца, што мы цяпер і назіраем, - адзначае Аляксандр Сасноў.

У той жа час, дадае ён, што ахвотных стаць чыноўнікамі менш не становіцца.

- Ёсць нямала людзей, гатовых трываць знявагі абы атрымліваць большы кавалак, каб выстарчала на хлеб не толькі з маслам, але і з ікрой. Яны думаюць, што могуць прыніжацца да страты пульсу, - адзначае Аляксандр Сасноў.

«Гэта сведчыць пра дэградацыю ўлады»

Суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі першага склікання Міхаіл Пастухоў робіць некалькі высноў. Па-першае, пра тое, што карупцыя ў нашай краіне не толькі не пераадоленая, але і «расквітнела пышным колерам». Па-другое, улада такімі судамі гуляе ў сваю гульню, знаходзячы вінаватых ва ўласных правалах і недапрацоўках.

- І гэта кажа пра дэградацыю самой улады. Вельмі лютае заканадаўства ў барацьбе з карупцыяй не спрацоўвае, а спецслужбы, з другога боку, усё больш бяруць кантроль над грамадствам, выяўляючы ўсё новых і новых «ворагаў». Улада не спраўляецца з абяцаннямі, якія давала раней, карупцыя захліснула краіну, такой колькасці карупцыйных спраў раней не было, - адзначае доктар юрыдычных навук.

Неабходныя рэформы, каб ачысціць дзяржапарат ад сапраўды прадажных людзей. Трэба стварыць антыкарупцыйныя суды, каб разборы вяліся публічна і галосна, мяркуе экспэрт.

- Патрэбныя новыя працэдуры, новыя людзі, якія маглі б пазбавіць уладу ад гэтай карозіі, - перакананы Міхаіл Пастухоў.

Але, дадае ён, у краіне ўжо назіраецца кадравы голад. Лукашэнка, з аднаго боку, спачатку вызваляе высокіх чыноўнікаў з іх пасад, як таго ж былога віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага, і тут жа прызначае іх на іншыя адказныя пасады.

- Рэзерв кадраў абмежаваны. Як паказвае практыка, новыя кадры ані не лепшыя за тыя, якіх «садзяць», гэтая сістэма ўжо давяла сваю бездапаможнасць. Трэба запрашаць новых людзей, не заражаных карупцыяй, - мяркуе юрыст.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках