19 красавiка 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біскупы благаславілі ў мінскіх парафіях стравы на велікодны стол

Біскупы благаславілі ў мінскіх парафіях стравы на велікодны стол
ФОта: catholic.by

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў велікодныя стравы ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

20 красавіка, у вігілію ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана, у мінскіх парафіях адбылося благаслаўленне страваў на велікодны стол, піша catholic.by.

Парафіі наведалі біскупы, якія сустрэліся з парафіянамі і благаславілі прынесеныя імі стравы. Вернікі будуць спажываць гэтыя стравы на Вялікдзень, святкуючы Уваскрасенне Езуса Хрыста.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, благаславіў велікодныя стравы ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў парафію Божага Цела, парафію св. Сымона і св. Алены ў Мінску і парафію Багародзіцы Апякункі сем'яў у Ждановічах.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі благаславіў велікодныя стравы ў парафіі св. Антонія, парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках