20 красавiка 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусі зноўку спадабалася расейская нафта

6
Беларусі зноўку спадабалася расейская нафта

У «Гомельтранснафце» заявілі, што сітуацыя з якасцю нафты з РФ паляпшаецца.

Якасць расейскай нафты, якая паступае ў Беларусь праз нафтаправод «Дружба», паступова паляпшаецца, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на генеральнага дырэктара аператара нафтаправода - прадпрыемства «Гомельтранснафта «Дружба» - Алега Барысенку.

Адзначана, што зніжаецца паказчык прымешкі хларыдаў, хоць ён усё яшчэ перавышае норму ў 17 разоў. У пятніцу ў «Белнафтахіме» заявілі пра пагаршэнне якасці расейскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам на адрэзак магістральнага нафтаправода «Гомельтранснафта «Дружба». Было адзначана, што «паступае нафта з утрыманнем хлорарганічных злучэнняў, якія перавышаюць у дзясяткі разоў гранічныя значэнні паводле стандартаў».

Таксама беларускі бок запытаў афіцыйную сустрэчу з прадстаўнікамі ПАТ «Транснафта», каб урэгуляваць сітуацыю. Арыенціровачна яна пройдзе 23 красавіка. Дарадца прэзідэнта «Транснафты» Ігар Дзёмін паведаміў, што сітуацыя з якасцю нафты ў трубаправодзе «Дружба» павінна выправіцца да панядзелка-аўторка.

Раней стала вядома, што «Белнафтахім» наважыў часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў. Пастанова прынятая з улікам правядзення пасяўной кампаніі і наяўных рызык у перапрацоўцы сыравіны з пагаршэннем якасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках