20 красавiка 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Надпіс «Выконвай хуткасны рэжымам» пераклалі на расейскую мову

37
Фотафакт: Надпіс «Выконвай хуткасны рэжымам» пераклалі на расейскую мову
ФОТА: TUT.BY

Дарожная служба ўзялася выконваць абсурдны загад дыктатара.

Пасля слоў Аляксандра Лукашэнкі надпіс «Выконвай хуткасны рэжым» пераклалі на расейскую мову, інфармуе tut.by. Згаданае прыдарожнае інфармацыйнае табло знаходзіцца на трасе М3 Менск - Віцебск. Раней аб'явы для кіроўцаў былі беларускамоўныя, цяпер адбылася «русіфікацыя». У «Мінскаўтадор-Цэнтр» спасылаюцца на дзве дзяржаўныя мовы і на тое, што па трасе часта ездзяць госці з Расеі.

Нагадаем, Лукашэнка згадаў беларускамоўную аб'яву на табло падчас нядаўняга звароту да народа і парламента. «Да глупстваў даходзіць, - эмацыйна распавядаў Лукашэнка. - Еду па дарозе. Траса, як яе называюць, прэзідэнцкая. Вывесілі табло «Выконвай хуткасны рэжым». Мне, як беларусу, зразумела, што хацеў сказаць аўтар. Едзе расейскі чалавек або расейскамоўны беларус, які лепш ведае расейскую мову. «Выконвай ... хуткасны ... Ну зразумеў, што «рэжым». Няўжо зноў дыктатура Лукашэнкі? Вось ён тут ездзіць, «рэжым» напісана. Ну што вы хацелі гэтым паказаць?! Ну 50% з запасам насельніцтва зразумее, што патрабуе дарожнік або аўтаінспектар. Але астатнія ж не зразумеюць! Ды і прытым няправільна пераклалі, з памылкамі. Давялося вярнуць назву нармальную, якая... яна ў нас у крыві... Хто зразумее, што гэта хуткасны рэжым, а не дыктатура Лукашэнкі?»

Прайшло некалькі дзён, і дарожная служба адрэагавала на абурэнне дыктатара.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках