21 траўня 2026, Чацвер, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Я зацікаўлены ў найхутчэйшай інаўгурацыі Зяленскага

15
Парашэнка: Я зацікаўлены ў найхутчэйшай інаўгурацыі Зяленскага

Прэзідэнт Украіны заявіў, што «мяч знаходзіцца на полі парламента».

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка зацікаўлены ў найхутчэйшай інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Пра гэта Парашэнка заявіў у панядзелак у Брусэлі.

«Сёння мяч знаходзіцца на поле парламента. Я зацікаўлены ў тым, каб парламент як мага хутчэй вызначыўся з датай інаўгурацыі, і з майго боку будзе толькі падтрымка як мага хутчэйшага ўступлення спадара Зяленскага на пасаду», - цытуе Парашэнку Интерфакс-Украина.

Адказваючы на пытанне аб магчымым роспуску Рады і датэрміновых парламенцкіх выбарах, Парашэнка адзначыў, што «ўсё павінна быць у адпаведнасці з канстытуцыйнай і заканадаўчай працэдурай».

Прэзідэнт падкрэсліў, што парламент павінен знайсці развязанне, якое б задаволіла ўсіх і «забяспечыла абарону дэмакратыі і канстытуцыйнага працэсу».

Раней Уладзімір Зяленскі звярнуўся ў Вярхоўную Раду з заклікам на найбліжэйшым пленарным пасяджэнні прызначыць дату яго інаўгурацыі на 19 траўня.

На думку Зяленскага, Рада зацягвае інаўгурацыю новага прэзідэнта.

Дэпутат ад фракцыі Блока Пятра Парашэнкі Аляксандра Суганякі зарэгістраваў у Вярхоўнай Радзе пастанову аб правядзенні інаўгурацыі Уладзіміра Зяленскі 1 чэрвеня.

30 красавіка ЦВК абвясціў афіцыйныя вынікі другога тура выбараў прэзідэнта Украіны. Уладзімір Зяленскі набраў 73,22% галасоў і абраны на пасаду прэзідэнта Украіны.

3 траўня вынікі выбараў былі апублікаваныя ў афіцыйных выданнях Вярхоўнай Рады Голас Украіны і Кабміна Урадавы кур’ер.

Менавіта з гэтага моманту адлічваецца 30 дзён для інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта. Такім чынам, інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага павінна адбыцца не пазней за 2 чэрвеня.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках