26 красавiка 2024, Пятніца, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кааліцыі больш не існуе: што гэта азначае для ўкраінскага парламента

17
Кааліцыі больш не існуе: што гэта азначае для ўкраінскага парламента

Фракцыі павінны цягам 30 дзён дамовіцца аб стварэнні новай кааліцыі.

Кааліцыя ў Вярхоўнай Радзе Украіны спыніла сваё існаванне. Аб гэтым з трыбуны парламента абвясціў спікер Андрэй Парубій. Нагодай стаў выхад з кааліцыі «Еўрапейская Україна» фракцыі «Народны фронт». Спікер заклікаў народных дэпутатаў пачаць кансультацыі для стварэння новай большасці, піша "Новое время".

«Кааліцыя дэпутацкіх фракцый «Еўрапейская Україна» ў Вярхоўнай Радзе восьмага склікання спыніла сваю дзейнасць. У адпаведнасці з разлдзеламі часткі 7 артыкула 85 Канстытуцыі Украіны, цягам аднаго месяца з сённяшняга дня, з дня спынення дзейнасці кааліцыі дэпутацкіх фракцый у Вярхоўнай Радзе Украіны, павінна быць сфармаваная новая кааліцыя. У сувязі з гэтым заклікаю прадстаўнікоў усіх фракцый і груп пачаць кансультацыі з нагоды фармавання новай кааліцыі. І давайце прызнаем, гэта была добрая кааліцыя», - адзначыў Парубій.

Кааліцыя дэпутацкіх фракцый «Еўрапейская Україна» была створаная ў лістападзе 2014 года. У яе склад увайшлі фракцыі Блок Пятра Парашэнкі, «Народны фронт», Аб'яднанне «Самопомич», «Радыкальная партыя» Алега Ляшко, «Бацькаўшчына» і дэпутаты-мажарытарнікі.

Стварэнне новай кааліцыі

Паводле закона, пасля абвяшчэння аб адсутнасці кааліцыі фракцыі могуць цягам 30 дзён дамовіцца аб стварэнні новай. У выпадку, калі яна не будзе створаная, прэзідэнт мае права распусціць парламент і прызначыць датэрміновыя выбары.

Фракцыя «Народны фронт» выходзіць з парламенцкай кааліцыі з 17 траўня. Пра гэта заявіў лідар фракцыі Максім Бурбак з трыбуны парламента.

Акрамя таго, ён сказаў, што ініцыюе стварэнне новай парламенцкай большасці. На гэта ў дэпутатаў ёсць 30 дзён. Бурбак адзначыў, што старая кааліцыя выканала сваю задачу, і за апошнія пяць гадоў гэты парламент і ўлады правялі больш змяненняў у краіне, чым у папярэднія гады.

«Новыя абставіны патрабуюць максімальнай кансалідацыі дзяржаўных сіл у парламенце. Новы прэзідэнт, новы парадак дня, новая кааліцыя. Менавіта таму мы заяўляем аб выхадзе з дзейнай кааліцыі, спыненні яе дзейнасці з 17 траўня 2019 года і аб ініцыятыве фармавання новай кааліцыі з новым парадкам дня. Згодна з Канстытуцыяй, цягам трыццаці дзён будзе фармавацца новая кааліцыя», - адзначыў Бурбак.

Вызначыць парадак дня

Прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман заявіў, што Вярхоўная Рада і ўрад будуць працаваць да наступных чарговых парламенцкіх выбараў.

Ён заклікаў парламент супольна з новаабраным прэзідэнтам вызначыць парадак дня, які ўсіх аб'яднае.

«Я хачу падкрэсліць, што ў нас цяпер ёсць магчымасць, мы павінны ў гэта паверыць, і гэта для нас шанец. Ці мы зробім і рэалізуем гэтыя магчымасці для ўмацавання Украіны, або гэта зноў стане этапам страчаных магчымасцяў. Мы праходзілі гэта ўжо не адзін раз. І я хачу заклікаць украінскі парламент, кожнага з прысутных тут народных дэпутатаў, у якіх ёсць мандат, давайце аб'яднаемся, давайце вызначым агульны парадак дня, давайце зменім сістэму прыняцця пастаноў, давайце зменім краіну за гэтыя пяць месяцаў. Мы можам гэта зрабіць, досвед у нас ёсць», - Гройсман.

Пазачарговыя выбары

Выхад «Народнага фронту» выключае прызначэнне пазачарговых выбараў канстытуцыйным спосабам, адзначыў у эфіры «Радыё НВ» дырэктар Праграмы USAID РАДА Ігар Кагут.

Ён адзначыў, што тэарэтычна ёсць іншыя спосабы, як гэта зрабіць. Аднак наўрад ці гэта адбудзецца цяпер, бо ў Зяленскага пакуль няма істотнай падтрымкі ў Радзе.

Когут таксама адзначыў, што новая кааліцыя будзе фіктыўнай. З ягоных слоў, нельга выключаць, што праз месяц БПП і «Народны фронт» могуць зноў аб'яднацца.

«Роўна паўгода да моманту галасавання на чарговых парламенцкіх выбарах. Вядома, гэта ўжо палітычная такая гульня, схема. Я думаю, што праз 30 дзён мы можам пачуць ужо зноў аб аб'яднанні «Народнага фронту» і БПП. Нейкі новы фармат перад выбарамі знайсці цяжкавата, знайсці нейкі кансалідаваны склад кааліцыі. Гэта будзе фіктыўная кааліцыя. Шмат у чым гэта будзе залежаць ад пазіцыі ўрада, напрыклад, прэм'ер-міністра Гройсмана», - адзначыў Кагут.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках