20 красавiка 2024, Субота, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі патрабуюць большага

Прадпрымальнікі патрабуюць большага
АРХІЎНЫЯ ФОТА «РАДЫЁ СВАБОДА»

Беларускі бізнэс незадаволены дэкрэтам №7.

«Нягледзячы на тое, што не так даўно былі прынятыя такія знакавыя дакументы, як дэкрэт №7 і стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на перыяд да 2030 года, варта прызнаць, што яны не змаглі кардынальна змяніць сітуацыю што да вядзення бізнэсу ў краіне», - заўважыла на XXV з'ездзе Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага дырэктар саюза Жанна Тарасевіч, паведамляе ej.by.

Паводле яе слоў, большасць змяненняў, на жаль, «накіраваныя на існы рамонт фасада, а не на мадэрнізацыю і будаўніцтва новага».

Пацвярджае гэта і апытанне прадпрымальнікаў. Так, на пытанне: як паўплывала на дзейнасць вашага прадпрыемства прыняцце дэкрэта №7, большасць рэспандэнтаў (76,5%) адказала, што нейтральна. І толькі 23,5% паказалі на станоўчы ўплыў дакумента, заўважыла экспэрт.

Са слоў Жанны Тарасевіч, рэалізацыя закладзеных у дэкрэце №7 прынцыпаў узаемадзеяння бізнэсу і ўлады, уключаючы прэзумпцыю добрасумленнасці суб'ектаў гаспадарання, мінімізацыю ўмяшання дзяржорганаў у эканамічную дзейнасць, паведамляльны прынцып пачатку прадпрымальніцкай дзейнасці, вядома, прывялі да з'яўлення і новых суб'ектаў гаспадарання і новых працоўных месцаў.

Пры гэтым дагэтуль многія пытанні дзейнага бізнэсу застаюцца няразвязанымі.

Паменшыць падатковую нагрузку

Кіраўніца бізнэс-аб'яднання звярнула ўвагу на тое, што падатковая нагрузка на прадпрымальнікаў усё яшчэ застаецца высокай.

«Высокі ўзровень падаткаў душыць гаспадарчую дзейнасць, і бізнэс вымушаны карыстацца разнастайнымі спосабамі ўтойвання даходаў. Парой для многіх прадпрымальнікаў гэта адзіны спосаб выжывання», - прызнала Тарасевіч.

Акрамя гэтага, з яе слоў, перавышэнне разумных сумаў падаткаў падрывае стымул прадпрымальніцкіх структур да пашырэння і нарошчвання вытворчасці.

Яшчэ адна праблема - дыскрымінацыя суб'ектаў гаспадарання ў форме ўласнасці. Урад усё яшчэ не гатовы ісці на нейкія істотныя змены ролі дзяржавы ў эканоміцы.

«Не буду хітраваць, дзейны бізнэс чакаў ад заканадаўцы большага. На сёння найбольш балючымі пытаннямі для прадпрымальнікаў з’яўляюцца не дазвольныя працэдуры, а ўстойлівасць фінансавага становішча прадпрыемстваў і празрыстасць умоў канкурэнцыі , - звярнула ўвагу кіраўніца бізнэс-саюза.

«Пакуль будзе адсутнічаць канкурэнтнае дзелавое асяроддзе, пакуль ведамасныя інтарэсы будуць вышэйшыя за агульнаэканамічныя, пакуль дзяржорганы будуць дзяліць бізнэс на свой і прыватны, датуль пабудаваць устойлівую эканоміку будзе немагчыма», - мяркуе Жанна Тарасевіч.

Сацыяльны дыялог у Беларусі - гэта прафанацыя

Закранула кіраўніца БСПН і тэму працоўных стасункаў і сацыяльнага дыялогу.

«Тры бакі сацыяльнага дыялогу: урад, аб'яднанні наймальнікаў і прафзвязаў пакуль не гатовыя на роўных весці дыялог», - адзначыла яна.

Экспэрт дадала, што дзяржава сёння з'яўляецца паўнавартасным гульцом і суддзём, прафзвязы, якім дадзеныя вялікія паўнамоцтвы, з'яўляюцца асноўнымі кантралёрамі, а наймальнік ўсім абавязаны і нясе велізарную адказнасць за ўсё.

«У нас, да прыкладу, тарыфныя пагадненні ўкладаюцца без удзелу наймальнікаў. У рэспубліцы складзена 41 тарыфнае пагадненне, і толькі пяць з іх укладаліся з удзелам аб'яднанні наймальнікаў. Гэта значыць, трохбаковага дыялогу няма», - падкрэсліла Жанна Тарасевіч.

«У асноўным пагадненні ў нас двухбаковыя, паміж міністэрствамі і прафзвязамі», - адзначыла першая намесніца дырэктара Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага Ніна Навумовіч.

«Чаму так адбываецца? - задаецца пытаннем яна. - Па-першае, у нас засталося савецкая спадчына ў выглядзе вельмі велізарнай масы прафсаюзаў, якія маюць вельмі сур'ёзную матэрыяльную базу. Гэта значыць, калісьці былі створаныя моцныя аб'яднанні прафсаюзаў, але не было аб'яднанняў наймальнікаў. Не было нават такога паняцця, як наймальнік, бо дзяржава была адзіным працадаўцам».

Лідар Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафзвязаў Аляксандр Ярашук і зусім назваў сацыяльны дыялог у Беларусі прафанацыяй.

«Калі дзяржава дамінуе ў эканоміцы, калі яна з'яўляецца асноўным, а часта і адзіным працадаўцам, то пра якую сацыяльную дыялогу можна весці размову. Нават у Расеі дзяржава хоча ці не хоча, але бярэ на сябе ролю арбітра, а ў нас дзяржава - непрабіўная сцяна», - мяркуе ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках