29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўтамабілі віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шланг

13
У аўтамабілі віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шланг
ПАВЕЛ ЛЕВІНАЎ
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

На заяву Паўла Левінава праводзіцца праверка.

У аўтамабілі віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава невядомыя перарэзалі тармазны шланг

Пра гэта праваабаронца паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». А потым падзяліўся падрабязнасцямі з «Радыё Свабода».

- Я зразумеў, што не працуюць тармазы, калі выязджаў з двара раніцай 12 чэрвеня. Выклікаў эвакуатар, аўто адвезлі ў майстэрню. Пасля абеду я прыйшоў, каб даведацца, што ж здарылася. Мне паказалі перарэзаны шланг. Я падаў заяву ў міліцыю, бо мяркую, што гэта магло быць замахам на маё жыццё. 4 траўня аўтамабіль прайшоў поўны тэхагляд, і тады ніякіх дэфектаў тармазных шлангаў не знайшлі, - кажа Павел Левінаў.

Са слоў праваабаронцы, у райаддзеле міліцыі Чыгуначнага раёна ягоную заяву прынялі не адразу. Спачатку сказалі, што гаспадару транспартнага сродку не было прычынена значнай матэрыяльнай шкоды, але Павел Левінаў дамогся свайго. Ён не выключае, што дзеянні невядомых трэба кваліфікаваць як крымінальнае злачынства.

- З няспраўнымі тармазамі я мог не проста загінуць, але і забіць яшчэ некалькі людзей, калі б аўто вынесла, напрыклад, на ходнік, - кажа праваабаронца.

Паводле ягонай заявы праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках