26 красавiка 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Левінаў: Я не буду чакаць новага замаху на жыццё

6
Павел Левінаў: Я не буду чакаць новага замаху на жыццё
Павел Левінаў

Віцебскі праваабаронца мае намер прымусіць міліцыю знайсці тых, хто перарэзаў у ягоным аўто тармазны шланг.

Пазамінулай ноччу невядомыя пашкодзілі тармазны шланг у аўтамабілі віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава.

Міліцыянты забралі дэталь на экспэртызу, але па дадатковыя звесткі да Паўла Левінава не звярталіся, хоць абяцалі зрабіць гэта яшчэ ўчора, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пашкоджаны аўтамабіль знаходзіцца ў рамонце, а пра ўчарашняе здарэнне нагадвае толькі лужына тармазной вадкасці, што выцекла на асфальт з перарэзанага шланга.

Павел Левінаў кажа, што стрэс яшчэ не прайшоў, але спыняць сваю праваабарончую дзейнасць ён не збіраецца:

- Прайшоў практычна дзень, але я яшчэ не прыйшоў у сябе, бо разумею тую сітуацыю, якая магла б адбыцца. Добра, што яна, прынамсі, спынілася на гэтым этапе. Далей я ўключу тэлевізар, паслухаю чарговым разам, што «Беларусь - самая спакойная краіна», што тут «бяспечна хадзіць уначы па вуліцах», што тут «спакойна жыць», што «мая міліцыя мяне беражэ»... Разумееце, жыць і азірацца, ці не ідзе хтосьці за табой, ці ўвесь час паглядаць на дах, ці не ляціць цэгла, думаць, ці не перарэзаныя шлангі ў аўтамабілі, ці нешта яшчэ - гэта ж можна звар’яцець. Я так не буду - буду жыць, як жыў, чым займаўся, тым і буду займацца.

Павел Левінаў жыве ў вялікім шматкватэрным доме, дзе ў двары стаяць некалькі дзясяткаў аўто. Але непрыемнасці з тармазным шлангам здарыліся толькі ў яго. Праваабаронца кажа, што нікога асабіста не падазрае, і падкрэслівае, што шукаць вінаватых - гэта абавязак віцебскай міліцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках